Вікіпэдыя:Галасаваньні/Макет галоўнай старонкі
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Вынік: Новы макет галоўнай старонкі прыняты. Акрамя гэтага: 1. блёк іншых праектаў Вікімэдыі трэба дадаткова аформіць; 2. прыбраць скругленьне кутоў для Файэрфокса; 3. Пакінуць існую выяву для выбраных артыкулаў (для прыняцьця рашэньня быў улічаны голас Яўгена ў «Іншыя меркаваньні»; у далейшым вярнуцца да гэтага пытаньня).
Макет (дызайн) галоўнай старонкі
рэдагавацьВыносіцца на галасаваньне наступны варыянт дызайну галоўнай старонкі. Папярэдняе абмеркаваньне можна паглядзець тут. Акрамя макету ў цэлым выносяцца на галасаваньне (глядзі ніжэй асноўнага галасаваньня) наступныя пытаньні па дробным аспэктам макету:
- Ці патрэбна дадатковае афармленьне блёку іншых праектаў Вікімэдыі ў самым нізе старонкі (уключыць у рамку, перанесьці вышэй, перад блёкам зь іншымі моўнымі разьдзеламі і г.д.)
- Ці пакінуць скругленьне кутоў для Файэрфокса.
- Якую выяву выбраць для пазначэньня абраных артыкулаў на галоўнай старонцы.
Галасаваньне па дробным пытаньням мае сілу незалежна ад выніку галасаваньня па асноўнаму пытаньню. У выпадку прыняцьця макету, ён дапрацоўваецца, калі патрэбна, з улікам галасаваньня па дробным пытаньням. У выпадку непрыняцьця макету, галасаваньне па дробным пытаньням улічваецца пры працы над іншым макетам.
- Галасаваньне праводзіцца з 04.10.2009 па 18.10
- Арганізатар: Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі)
Галасаваньне па макету ў цэлым
рэдагавацьУ адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс
За
рэдагаваць- Падтрымліваю. Толькі, на мой густ, гэты варыянт у пляне шырыняў блёкаў выглядае лепей (прынамсі на 15″ маніторы). --Казімер Ляхновіч 10:20, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Дадзены макет падразумявае плаваючую шырыню калёнак асноўнай часткі. Ў пазначаным вамі варыянце зьместу ў правай калёнцы менш, чым у асноўным варыянце, таму і шырыня правай часткі тут менш. Іншымі словамі, і асноўны варыянт, і пазначаны вамі ў гэтым сэнсе аднолькавыя, ніякай розьніцы. Сёньня можа быць такая шырыня, заўтра - іншая. Калі зрабіць фіксаваную шырыню, тады цяжка падагнаць зьмест пад адпаведную вышыню, каб не было прагалаў. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 17:46, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Зразумела, дзякуй за тлумачэньне. --Казімер Ляхновіч 18:04, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Думаю, што аптымізацыя для малых разрозьненьняў, падгонка дэталяў будуць яшчэ рабіцца, то бок, на маю думку, гэта яшчэ не канчатковы варыянт, а «агульны выгляд» таго, што атрымаецца ў выніку. —zedlik 21:06, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю --EugeneZelenko 14:11, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю. Гэты варыянт выглядае лепей. Jauhienij 16:02, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Глядзіце мой адказ вышэй. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 17:46, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю Велізарнае дзякую аўтару за гэтую працу! Малайчына! Аднак, лічу што трэба даваць адразу 2-3 добрых артыкула на галоўнай старонцы. Але гэта не прынцыпова. --Vasyl` Babych 16:42, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Як я ўжо казаў пры абмеркаваньні, асноўная частка ўключае ў сябе 5 блёкаў - па максымуму. Але «ўключаюцца», паказваюцца на дадзены момант толькі тыя, каторыя «жывыя», іншыя хаваюцца. Калі мы зараз прымем гэты макет, будуць уключаны толькі 2 з 5 блёкаў, астатнія выключаны да часу, калі ажывуць. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 17:50, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю. —zedlik 21:06, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю. Аднак маю сумневы на конт выяваў... Да нашай вікі яны не маюць дачыненьня, то які ў іх сэнс? --Jim 11:23, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- Якія выявы? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:29, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- Меў на ўвазе падзел "Выява дня". --Jim 18:57, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- Але ж апытаньне ў свой час паказала жаданьне ўдзельнікаў бачыць гэты блёк на галоўнай старонцы. Дарэчы, вы там галасавалі «нэўтральна», нават ня «супраць» :) --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:28, 7 кастрычніка 2009 (UTC)
- То я ж і не кажу што "супраць" - я "маю сумневы" :))--Jim 13:36, 7 кастрычніка 2009 (UTC)
- Ok :) --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:57, 7 кастрычніка 2009 (UTC)
- То я ж і не кажу што "супраць" - я "маю сумневы" :))--Jim 13:36, 7 кастрычніка 2009 (UTC)
- Але ж апытаньне ў свой час паказала жаданьне ўдзельнікаў бачыць гэты блёк на галоўнай старонцы. Дарэчы, вы там галасавалі «нэўтральна», нават ня «супраць» :) --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:28, 7 кастрычніка 2009 (UTC)
- Меў на ўвазе падзел "Выява дня". --Jim 18:57, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- Якія выявы? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:29, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю. Дзякуй за працу. --Ruslan Raviaka 14:03, 7 кастрычніка 2009 (UTC)
Супраць
рэдагавацьУстрымліваюся
рэдагавацьНэўтральна Першая старонка павінна запрашаць да ўдзелу ў праекце, таму пажадана пакінуць блёк прывітаньне. Пакуль недастаткова удзельнікаў, няма чаго замахвацца на рэгулярнае абнаўленьне якасных артыкулаў. Да таго ж канцэпт «Добрага артыкулу» ў нас пакуль што непапулярны (глядзіце Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы). --Jarash 22:44, 5 кастрычніка 2009 (UTC)
- Трохі не зразумеў заўвагу/камэнтар. Наконт блёкаў з новым зьместам я ўжо стаміўся адказваць, што яны пакуль што не будуць паказвацца, да таго часу, пакуль не будуць актыўна падтрымлівацца. Таксама і запрашэньне да ўдзелу ў праекце ўтрымліваецца ў ім. Можа не наўпрост, а трохі ўскосна, але думаю ня трэба адносіцца да наведвальнікаў як да даммі-карыстачоў, якім ўсё трэба разжоўваць. Яшчэ меркаваньне на гэты конт — добры, густоўны дызайн галоўнай старонкі (гэта не сама-пахвальба, я даволі сьціпла ацэньваю новы дызайн, калі ласка зрабіце лепш) сам па сабе будзе прывабліваць новых удзельнікаў. А гутарка ў гэтым галасаваньні, менавіта пра новы дызайн, ня больш таго. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 10:41, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- Бачце, я таксама пробаваў пісаць пра таго, што варта ўтрымліваць запрашэньне да ўдзелу ў праекце. Я б быў асьцярожны ў падыходзе да здольнасьці наведвальнікаў. Яны розныя. З іншага боку, цалкам з Вамі згоды, што лепшы дызайн патрэбны. Bocianski 17:51, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- І тым ня менш, я прытрымліваюся кароткага, простага вітаньня. На маю думку ў тлумачальных мэтах лепш разьвіваць разьдзел дапамогі. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:30, 7 кастрычніка 2009 (UTC)
- Бачце, я таксама пробаваў пісаць пра таго, што варта ўтрымліваць запрашэньне да ўдзелу ў праекце. Я б быў асьцярожны ў падыходзе да здольнасьці наведвальнікаў. Яны розныя. З іншага боку, цалкам з Вамі згоды, што лепшы дызайн патрэбны. Bocianski 17:51, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
Іншае меркаваньне
рэдагаваць
Галасаваньне па дадатковаму афармленьню блёку іншых праектаў Вікімэдыі
рэдагавацьУ адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} камэнтар і подпіс
Патрэбна
рэдагаваць- Падтрымліваю. Мяркую, такі варыят стылістычна будзе больш пасаваць. --Казімер Ляхновіч 10:20, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю. Пасьлядоўнасьць у афармленьні блёкаў не перашкодзіць. --EugeneZelenko 14:12, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю. Але паспрабую як-небудзь зрабіць, як гэта будзе выглядаць у розных варыянтах, бо мая прапанова была пальцам у неба, як гэта будзе выглядаць у зьмененым выглядзе, я пакуль ня ведаю :) —zedlik 21:06, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Не патрэбна, пакінуць як ёсьць
рэдагавацьГаласаваньне па скругленьным кутам для Файэрфокса
рэдагавацьУ адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} камэнтар і подпіс
Пакінуць скруглёныя куты для Файэрфокса
рэдагавацьЗрабіць прамыя куты для Файэрфокса
рэдагаваць- Падтрымліваю. Згодны ў гэтым пытаньні з Zedlik'ам. --Казімер Ляхновіч 10:20, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю. Мне здаецца, усе куты будуць лепей спалуччацца ў агульным выглядзе. —zedlik 21:06, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Галасаваньне па выяве для пазначэньня абраных артыкулаў на галоўнай старонцы
рэдагавацьУ адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} камэнтар і подпіс
Выкарыстоўваць выяву, якая зараз пазначае выбраныя артыкулы:
рэдагаваць- Падтрымліваю --Vasyl` Babych 16:43, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю --Jauhienij 17:24, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Супраць. Выявы не рыфмуюцца і не спалучаюцца між сабой для аднатыпных блёкаў. —zedlik 21:21, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю Лічу, што пакуль лепш пакінуць існую выяву. Калі добрыя артыкулы будуць гатовыя для нараджэньня ў нашым разьдзеле, тады можна будзе вярнуцца да гэтага абмеркаваньня. Тут яно атрымалася трохі размытым, захіленым асноўным галасаваньнем.
На галоўнай старонцы для пазначэньня абраных артыкулаў выкарыстоўваць выяву адрозную ад той, якой пазначаюцца самі артыкулы:
рэдагавацьПрыклад глядзі тут.
- Падтрымліваю. Суб'ектыўна на агульным тле выглядае лепш. --Казімер Ляхновіч 10:20, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Супраць Сэнс? --Vasyl` Babych 16:43, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Супраць Суб'ектыўна выглядае горш --Jauhienij 17:25, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю. Сэнс у тым, што іконкі абраных артыкулаў і не рыфмуюцца і не спалучаюцца між сабой, калі знаходзяцца побач на адной старонцы. Варыянт з прызначаны, каб кампэнсаваць рознастылёвасьць іконак абранага і добрага артыкулаў. —zedlik 21:06, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Падтрымліваю. Зорачка глядзіцца значна лепш...--Ruslan Raviaka 14:04, 7 кастрычніка 2009 (UTC)
Іншыя меркаваньні
рэдагаваць- Мае былыя меркаваньні наконт неабходнасьці добрых артыкулаў пры цяперашняй актыўнасьці і яе тыпу (у большасьці галасаваньне без заўвагаў і дапрацоўкі некалькімі ўдзельнікамі) не зьмяніліся. Мяркую, што варта пакінуць толькі абраны артыкул (і адпаведна старую выяву). Калі Вікіпэдыя дарасьце да добрых, тады можна меркаваць пра выявы. --EugeneZelenko 14:16, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- Слушна, асабліва калі ўлічыць, што пэўныя выбраныя артыкулы пераабіраюцца на наступны месяц. Але для добрых артыкулаў менш жорсткія крытэры, можа справа зь імі пойдзе лепей? —zedlik 21:06, 4 кастрычніка 2009 (UTC)