Вікіпэдыя:Тарашкевізатар

«Тарашкевіза́тар» — гэта адмысловы сцэнар на JavaScript, які апрацоўвае вылучаны тэкст у акне рэдагаваньня артыкула згодна вызначаных правілаў.

Каб скарыстацца Тарашкевізатарам, трэба націснуць кнопку Тарашкевізатара на панэлі рэдагаваньняў, якая разьмешчана пасьля Вікіфікатара.

Апісаньне работы рэдагаваць

Тэкст, які не апрацоўваецца рэдагаваць

У самым пачатку з апрацоўкі выключаюцца:

  • тэкст унутры тэгаў <nowiki>, <pre>, <source>, <code>, <tt>, <math>, <gallery>
  • радкі, якія пачынаюцца з прагалу (нефарматаваны тэкст)
  • {{шаблёны}}
  • http://зьнешнія спасылкі
  • [[унутраныя спасылкі]]
  • <любыя тэгі>
  • ="атрыбуты табліцаў"

Замены рэдагаваць

Усе словы ў агульным сьпісе мусяць быць з маленькіх літараў. Пры канвэртацыі тэксту пачатковая вялікая літара прастаўляецца аўтаматычна. Прапановы і меркаваньні можна зьмяшчаць на старонцы абмеркаваньня гаджэту.

Паведамленьні Тарашкевізатара рэдагаваць

Паведамленьні Тарашкевізатара паказваюцца на беларускай мове.

Сумяшчальнасьць рэдагаваць

Калі вы выкарыстоўваеце браўзэр, якога няма ў сьпісе, то, калі ласка, пратэстуйце ў ім работу Тарашкевізатара і дадайце яго ў сьпіс.

Браўзэры, у якіх Тарашкевізатар працуе рэдагаваць

У браўзэрах, вылучаных курсівам, не падтрымліваецца апрацоўка вылучэньня.
  • Firefox 1.x, Firefox 2.x, Iceweasel/Firefox 3.x (уключна з Flock 1.x, 2.x)
  • Galeon 1.2.x, Galeon 1.3.x
  • Internet Explorer 5.5, 6.x, 7.x (уключна з Maxthon 1.x)
  • Konqueror 3.1.x, 3.2.x, 3.3.x, 3.4.x, 3.5.x
  • Mozilla 1.0, 1.2.x, Mozilla 1.7.x
  • Netscape 7.x
  • Opera 7.x, Opera 8.x, Opera 9.x
  • SkipStone 0.8.x
  • Safari 3 (пад Windows і Mac OS)
  • SeaMonkey 1.1.9

Браўзэры, у якіх Тарашкевізатар не працуе рэдагаваць

  • Arachne 1.70
  • Internet Explorer 3.x, 4.x
  • MATLAB HelpBrowser 6.x
  • Netscape 3.x, 4.x
  • Opera 4.x

Калі Вікіфікатар псуе тэкст рэдагаваць

Пры памылках у апрацоўцы тэксту варта паведаміць пра гэта на старонцы Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Тарашкевізатар. Не забудзьцеся пазначыць канкрэтны пачатковы тэкст, тое, у што ён ператвараецца, якім насамрэч мусіць быць вынік, а таксама назву і вэрсію свайго браўзэра.

Калі мае месца рэдкае выключэньне з правілаў апрацоўкі Тарашкевізатара, якое немагчыма альбо вельмі складана выправіць (напрыклад, цытата аўтарскага тэксту), варта ўзяць праблемны кавалак тэксту ў тэгі <nowiki></nowiki>, каб Тарашкевізатар яго не апрацоўваў. Пры гэтым для наступных рэдактараў артыкула можна побач у камэнтарах пазначыць <!-- для абароны ад Тарашкевізатара -->.

Тэхнічныя заўвагі рэдагаваць

Скрыпт Тарашкевізатара знаходзіцца ў прасторы назваў «MediaWiki:», таму толькі адміністратары праекту могуць зьмяніць скрыпт Тарашкевізатара на старонцы MediaWiki:Gadget-nt.js.

Усе пажаданьні па паляпшэньні Тарашкевізатара, а таксама паведамленьні пра знойдзеныя ў ім памылкі пакідайце, калі ласка, на старонцы Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Тарашкевізатар.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць