Вікіпэдыя:Вікідапаможнік/Зьмест/5. Вікіразьметка (вікімова)

Для выдзяленьня, аздабленьня тэксту рознымі стылямі і пазначэньня структуры тэксту ў Вікіпэдыі існуе спэцыяльная мова фарматаваньня — Вікі-фарматаваньне.

У правым слупку табэлі паказаны магчымасьці, якія можна ўжываць у артыкулах Вікіпэдыі, а ў левым — тое, што трэба напісаць, каб зрабіць такое фарматаваньне.

Апісаньне разьметкі

рэдагаваць

Націснуўшы рэдагаваць крыніцу, Вы атрымаеце пашыраныя магчымасьці па праўцы артыкулаў. Вось найгалоўнейшыя інструкцыі па рэдагаваньні коду Вікіпэдыі.

Вікіразьметка Выглядае як
''курсіў'' курсіў
'''тоўсты''' тоўсты
'''''тоўсты курсіў''''' тоўсты курсіў
== загаловак ==
=== падзагаловак ===
==== падзагаловак (меншы шрыфт) ====
загаловак
падзагаловак
падзагаловак (меншы шрыфт)
[[Беларуская мова]], тэкст, [[Беларуская мова|адрозны ад спасылкі]] Беларуская мова, тэкст, адрозны ад спасылкі
спасылка на [[няісную яшчэ старонку]] вылучаецца чырвоным колерам спасылка на няісную яшчэ старонку вылучаецца чырвоным колерам
спасылка на разьдзел артыкулу [[Беларусь#Насельніцтва|Насельніцтва Беларусі]] спасылка на разьдзел артыкулу Насельніцтва Беларусі
[https://www.facebook.com/BelarusianWikipedia спасылка на вонкавы сайт] спасылка на вонкавы сайт
[[Катэгорыя:Войны Вялікага Княства Літоўскага]] Артыкул будзе зьмешчаны ў катэгорыю войны Вялікага Княства Літоўскага
* зрабіць сьпіс проста (сьпіс будзе маркіраваны, а не нумераваны)
** болей зорачак — глыбейшы водступ
  • зрабіць сьпіс проста (сьпіс будзе маркіраваны, а не нумераваны)
    • болей зорачак — глыбейшы водступ
# сьпіс з аўтаматычнай
# нумарацыяй радкоў
  1. сьпіс з аўтаматычнай
  2. нумарацыяй радкоў
[[Файл:Colosseum from inside +.jpg|значак|250пкс|Выява з подпісам]]
 
Выява з подпісам
<ref>Зьмяшчэньне зноскі пасьля тэксту</ref> Пазначэньне крыніцы інфармацыі зноскай.
Адначасова ўнізе патрэбна зьмясціць шаблён {{зноскі}}.
{{Крыніцы}} або {{reflist}} Нумараваны сьпіс крыніц і зносак (дадаецца напрыканцы артыкула)
--~~~~ Ваш подпіс з датаю (дадаецца толькі ў абмеркаваньнях артыкулаў)

Апісаньне рэдактара

рэдагаваць
  • Перад захаваньнем рэдагаваньня карыстайцеся клявішай Праглядзець, каб пабачыць, як артыкул будзе выглядаць пасьля захаваньня.
  • Пажадана (але не абавязкова) коратка апісваць кожнае рэдагаваньне ў вакенцы пад назваю «Кароткае апісаньне зьменаў».

Дапаможныя сродкі

рэдагаваць
  • Для спрашчэньня рыхтаваньня тэксту ў Вікіпэдыі існуе адмысловая прылада — Вікіфікатар. Вікіфікатар прызначаны для выпраўленьня тыпаграфікі (расстаноўкі двукосьсяў, працяжнікаў, непарыўных прагалаў і іншых знакаў паводле фармальных правілаў), афармленьня тэксту і паляпшэньня вікі-фарматаваньня.
  • Для выпраўленьня агульных хібаў у клясычнай артаграфіі існуе г. зв. тарашкевізатар. Шукайце яго ў сваіх наладах у сэкцыі «Рэдагаваньне артыкулаў» (даступна толькі для зарэгістраваных удзельнікаў).
  • Кароткія спасылкі на карысныя старонкі (шукаць праз пошук у Вікіпэдыі)