Дзераўная (мясцовы дыялект: Дырывная) — вёска ў Дарагічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Дзераўная ўваходзіць у склад Імянінскага сельсавету. Дзераўная ляжыць на адлегласьці 18 кілямэтраў ад Антопаля, 25 км ад Дарагічына і 30 км ад Бярозы. У вёсцы працуе васьмігадовая школа, дзейнічае сельскі Дом культуры з кіназаляй і сельскай бібліятэкай, ёсьць свая крама, пошта ды лазьня, мэдыцынскі пункт.

• Артыкул цалкамАрхіў