Віктар Франц Гэс

Віктар Франц Гэс (па-нямецку: Victor Franz Hess; 24 чэрвеня 1883, замак Вальдштайн, Аўстра-Вугоршчына — 17 сьнежня 1964, Нью-Ёрк, ЗША) — аўстрыйскі фізык-экспэрымэнтатар, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1936 разам з Карлам Давідам Андэрсанам), за За адкрыцьцё касьмічнага выпраменьваньня.

Віктар Франц Гэс
Victor Franz Hess
Hess.jpg
Дата нараджэньня 24 чэрвеня 1883(1883-06-24)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня замак Вальдштайн, Аўстра-Вугоршчына
Дата сьмерці 17 сьнежня 1964(1964-12-17)[4][1][2][…] (81 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы Грацкі Ўнівэрсытэт
Занятак фізык, прафэсар, дасьледнік
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы
Вядомы як аўтар экспэрымэнта па пошуку касьмічнага выпраменьваньня
Узнагароды Нобэлеўская прэмія (1936)

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і каралеўскага лясьніка[5]. Вучыўся ў Грацкім ўнівэрсытэце, скончыў яго ў 1906 годзе, потым працаваў у ім. Ад 1925 годзе прафэсар. У 1938 годзе зьехаў у ЗША, каб пазьбегнуць перасьледу з боку нацыстаў. Ад 1938 да 1956 г. прафэсар Фордхэмскага ўнівэрсытэту (ЗША)[6].

Навуковыя працыРэдагаваць

Ад 1911 году да 1913 году дасьледаваў існаваньне касьмічных прамянёў — плыняў пратонаў, якія ўтвараюцца па-за межамі Зямлі і могуць дасягаць яе паверхні. Ён лётаў на паветраным шары на вышыні да 5 км, правяраючы хуткасьць разраду электраскопу. Паводле папярэдніх уяўленьняў, хуткасьць разраду электраскопу павінная была памяншацца пры аддаленьні ад паверхні Зямлі, але яна павялічвалася. Пэўны час навукоўцы не маглі растлумачыць гэтую зьяву.

КнігіРэдагаваць

  • Victor F. Hess The Electrical Conductivity of the Atmosphere and Its Causes. — Constable & Company, 1928.

Асноўныя навуковыя артыкулыРэдагаваць

  • Hess, Viktor F Пра назіраньні пранікальнага выпраменьваньня напрацягу сямі палётаў на паветраным шары = Über Beobachtungen der durchdringenden Strahlung bei sieben Freiballonfahrten // Z. Phys.. — 1912. — № 13. — С. 1084.
  • Hess, Victor F., and A. Demmelmair. Агульны эфэкт выпраменьваньня касьмічных прамянёў, які назіраецца пасьля магнітнай буры = World-wide effect in cosmic ray intensity, as observed during a recent magnetic storm // Nature. — 1937. — № 140. — С. 316.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Victor Francis Hess // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Victor Franz (Francis) Hess // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ Viktor Franz Hess // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ а б Гесс Виктор Франц // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Angelo, Joseph A Ядзерная тэхналёгія = Nuclear Technology. — Greenwood Press, 2004. — С. 121–124. — ISBN 1-57356-336-6
  6. ^ Гес Віктар Франц // БЭ. — Менск: 1997 Т. 5. с. 204

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Віктар Франц Гэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Франц Гэс — Біяграфія й нобэлеўская лекцыя на старонцы Нобэлеўскага камітэту (анг.)