Візгінт
Візгінт (Вісагінт, Высагінт, Віскінт, Візгінд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Візгінт лац. Vizgint / Vizhint | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wis + Gentt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вісагінт, Высагінт, Віскінт, Візгінд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Візгінт» |
Паходжаньне
рэдагавацьВіс (Wis) і Гент (Gentt) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[3]. Такім парадкам, імя Візгінт азначае «чары мудрасьці»[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Визкгинъту семъица (1440—1492 гады)[5]; Wyskint (Хроніка Быхаўца)[6]; у Волкиницкомъ повете… въ Високгинтовичох (29 траўня 1511 году)[7]; люди Лепунского повета, високгинтовичы… людей у Високгинтах… высокгинътовцы (14 траўня 1528 году)[8]; у Волкиницкомъ повете… у Високгинтовичахъ (16 кастрычніка 1533 году)[9]; słuzba Kurmiow… Michal Wizgint (24 чэрвеня 1695 году)[10].
Носьбіты
рэдагаваць- Візгінт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Канстанцыя Візгінд (Визгинд) — шляхцянка з ваколіцаў Расенаў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1882 год[11]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1622.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 30.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 132.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 445—446.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 229—230.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 144.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 400.
- ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 56.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 320.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)