Відзьмо-невідзьмо

беларуская культурніцкая тэлевізійная праграма

«Відзьмо-невідзьмо» — беларуская культурная тэлевізійная праграма, створаная ў 1992 годзе. Упершыню выйшла ўвосень таго ж года на беларускім тэлебачаньні. Аўтар і вядоўца — Сяргей Філімонаў, скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1981 годзе са спэцыяльнасьцю «крытыка буржуазнай культуры і прапагандыста навуковага камунізму». Вядоўца праграмы распавядае на беларускай мове пра жыцьцё сусьветнага шоў-бізнэсу, навінках кінаіндустрыі, музыцы і пра дзейнасьць артыстаў, а таксама культуры розных народаў. Першымі вядоўцамі праграмы былі Сяргей Філімонаў і Генадзь Рабцаў, які адказваў за агляд музыкі[1][2].

Відзьмо-невідзьмо
Жанр інфармацыйна-забаўляльны агляд
Аўтар Сяргей Філімонаў
Вядоўца Сяргей Філімонаў, Генадзь Рабцаў
Краіна вытворчасьці Беларусь
Мова беларуская, расейская
Трансьляцыя
Канал Беларусь 1, Сталічнае тэлебачаньне, Белсат
Пэрыяд трансьляцыі з 1992

У 2002 годзе кіраўніцтва тэлеканала БТ не працягнула «дамоўныя стасункі» з аўтарамі і спыніла паказ праграмы. Але праграма не зачынілася і знайшла новае супрацоўніцтва са сталічным тэлебачаньнем. Апошні выпуск «Відзьмо-невідьмо» выйшаў 24 чэрвеня 2011 года на тэлеканале СТБ.

Ад восені 2012 года «Відзьмо-невідзьмо» выходзіла на тэлеканале Белсат.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць