Сяргей Філімонаў (тэлевядоўца)
Сяргей Філімонаў (5 кастрычніка 1959 - 16 лістапада 2021[1]) — беларускі тэлевізійны вядоўца, знакаміты па тэлеперадачы Відзьмо-невідзьмо.
Сяргей Філімонаў | |
Дата нараджэньня | 5 кастрычніка 1959 |
---|---|
Дата сьмерці | 16 лістапада 2021 (62 гады) |
Занятак | тэлевядовец |
Зь дзяцінства зьбіраў кружэлкі. Нейкі час жыў у Маскве. У пачатку 1990-хвярнуўся ў Менск, трымаў свой пункт пракату відэакасэт і друкаваўся у мясцовых газэтах. Яго запрасілі на БТ весьці праграму пра фільмы і музыку/ Назву перадачы ён прыдумаў у пераходзе падчас музычнай тусоўкі, што зьбіралася тады ў пераходзе на станцыі мэтро Акадэмія навук[2].
Беларускамоўная праграма «Відзьмо-невідзьмо» ад 1992 году выходзіла на БТ, затым з 2011 году — на СТВ. За гэты час перадача стала культавай для пакаленьня беларусаў. У праграме абмяркоўваліся навіны і зьявы кіно, музыкі, поп-культуры ды сучаснага мастацтва. З 2015 году праграма адрадзілася на «Белсаце».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр знаны тэлевядоўца Сяргей Філімонаў, Радыё Свабода, 17-11-2021
- ^ «Відзьмо-невідзьмо» и человек-бренд Сергей Филимонов. Вспоминаем передачу, на которой выросли тысячи белорусов, Onliner.by, 1.07.2020
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |