Вігіліюс (папа рымскі)
Вігіліюс (па-лацінску: Vigilius); ? — 7 чэрвеня 555], 59-ы Папа Рымскі (537—555).
Vigilius | |
Вігіліюс, Папа Рымскі | |
Пачатак папства | 31 сакавіка 537 |
---|---|
Канец папства | 7 чэрвеня 555 |
Папярэднік | Сыльвэрыюс |
Наступнік | Пэлягіюс I |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 7 чэрвеня 555[1] |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Бацькі | John[d] |
Заняткі | дыплямат, каталіцкі сьвятар, аўтар |
Пантыфікат
рэдагавацьПасьля сьмерці Агапіта Юстыніян паслаў у Рым свайго кандыдата на папскі прастол, асабістага сябра й сакратара Агапіта. У гэты час у Італіі адбывалася вайна між Бізантыяй і Остгоцкім каралеўствам, і стаўленік Бізантыі ня быў даспадобы каралю Тэадагаду, таму яшчэ да прыезду Вігіліюса Папам быў прызначаны Сыльвэрыюс. Пасьля аблогі й заняцьця Рыму бізантыйскімі войскамі й новай аблогі Рыму остгоцкім каралём Вітыгесам Сыльвэрыюс быў скінуты, і генэрал Велізарый прызначыў на папскі прастол Вігіліюса.
Пасьля заняцьця Рыму войскамі остгоцкага караля Тоцілы (546 г.) Вігіліюс мусіў уцякаць з Рыма на Сыцылію, потым 10 гадоў жыў у Канстантынопалі, там ухваліў шэраг мераў на карысьць монафізітаў, якіх да таго папскі Рым лічыў ератыкамі. Потым Вігіліюс зьмяніў пазыцыю, выступіў супраць монафізіцтва. За гэта быў выкрэсьлены Юстыніянам з «дыптыху» (сьпісу асобаў, дастойных асаблівай павагі царквы). Двойчы каяўся перад Юстыніянам, атрымаў ад таго дазвол вярнуцца ў Рым, але ў дарозе памёр.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Vigilius // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Louise Ropes Loomis, The Book of Popes (Liber Pontificalis). Merchantville, NJ: Evolution Publishing. ISBN 1-889758-86-8 (Рэпрынт выданьня 1916 г., пераклад на ангельскую мову з заўвагамі й ілюстрацыямі).