Вітыгес (гоцк. 𐍅𐌴𐌹𐍄𐌹𐌲𐌴𐌹𐍃𐌻𐍃 (Weitigeisas), лац. Vittigis, грэц. Οὐίτιγις; ? — 542) — кароль остготаў (534—540).

Вітыгес
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 470-е,
Памёр 542 або 541,
Сужэнец Матасунта[d]

Біяграфія

рэдагаваць

У 526 годзе быў мечнікам Аталарыха. У 530 годзе пасьпяхова адбіў напад гепідаў на Сырміюс. У 534 годзе кароль Тэадагад зрабіў Вітыгеса сваім сквайрам і перадаў яму вярхоўную каманду ўсёй гоцкай арміяй на поўдні Ляцыі.

Заняў сталец Італіі на раньніх этапах Гоцкай вайны 535—554 гадоў, калі Бэлізарыюс хутка захапіў Сыцылію і знаходзіўся ў паўднёвай Італіі на чале войскаў Юстыніяна I, імпэратара Усходняй Рымскай імпэрыі.

Ажаніўся з Матасунтай, дачкой каралевы Амаласунты. На гэтым шлюбе грунтавалася яго каралеўская легітымнасьць[1]. Неўзабаве па заняцьці стальцу загадаў забіць Тэадагада[2].

У студзені 1540 году трапіў у палон, пазьней жыў у Канстантынопалі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Kovács T. Procopius’s Sibyl — The Fall of Vitigis and the Ostrogoths // Graeco-Latina Brunensia. Vol. 24 (2), 2019. P. 113—124.
  2. ^ Rosser J. H. Historical Dictionary of Byzantium. — Scarecrow Press, 2012. P. 458.