Вячаслаў Шаршуноў

Вячаслаў Шаршуноў (нар. 4 траўня 1949 у в. Круглоўка Смаленскай вобласьці) — беларускі навукоўца ў галіне машынабудаваньня, гісторыі навукі, тэхнікі ды адукацыі. Чалец-карэспандэнт НАН Беларусі (ад 2003 году). Доктар тэхнічных навук (1991), прафэсар (1992). Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998). Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу 1-га скліканьня. Працаваў намесьнікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры ды навуцы. Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2010).

Вячаслаў Шаршуноў
Дата нараджэньня 4 траўня 1949(1949-05-04)[1] (71 год)
Месца нараджэньня в. Круглоўка Смаленскай вобласьці
Грамадзянства СССР
СССР
Месца вучобы Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Занятак навуковец, палітык і інжынэр
Навуковая сфэра машынабудаваньне, гісторыя навукі, тэхнікі ды адукацыі
Месца працы Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчаваньня
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1]
Узнагароды Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1971 годзе. У 1992—1995 рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Ад 2000 намесьнік старшыні ВАК Беларусі. Ад 2003 рэктар Магілёўскага дзяржаўнага інстытуту харчаваньня. Займаўся праблемамі энэргазьбераганьня, машынабудаваньнем для сельскай гаспадаркі. Гісторык беларускай навукі. Аўтар больш як 50 падручнікаў, больш як 370 навуковых публікацыяў, больш як 73 вынаходніцтваў.

  1. ^ а б Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 252. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7