Вячаслаў Бохан

беларускі гандбаліст

Вячаслаў Бохан (нар. 7 красавіка 1996 году) — беларускі гандбаліст, які гуляе на пазыцыі левы паўсярэдні расейскага клюбу «Зэніт» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Вячаслаў Бохан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1996(1996-04-07) (28 гадоў)
Рост 206 см
Вага 100 кг
Клюбная інфармацыя
Клюб Зэніт[d]
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб
2013—2014 ГК імя Лёвіна[d]
2014—2020 СКА Менск
2020—2022 Матор Запарожжа[d]
2022 СКА Менск
2022—2024 Дынама Бухарэст[d]
2024—4 Зэніт[d]
Зборныя
2016—4 Беларусь

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец наваполацкай ДЮСШ гульнявых відаў спорту. Пачынаў кар’еру ў мясцовым ГК імя Лёвіна ў сэзоне 2013—2014 гадоў. У 2014 годзе перайшоў у менскі СКА. Паводле вынікаў сэзону 2019—2020 гадоў быў улучаны ў каманду ўсіх зорак лігі[1].

У красавіку 2020 году падпісаў кантракт з украінскім клюбам «Маторам», які пачаў дзеіць з сэзону 2020—2021 гадоў[2]. У Лізе чэмпіёнаў ЭГФ 2020—2021 гадоў дакрочыў з «Маторам» да 1/8 фіналу. Па спыненьні чэмпіянату Ўкраіны праз напад Расеі на Украіну ў лютым 2022 году Бохан поруч зь іншымі трыма беларускімі аднаклюбнікамі быў аддадзены ў арэнду ў менскі СКА. З сталічным клюбам у 2022 годзе здабыў айчынны кубак. У сэзоне 2022—2023 гадоў прыяднаўся да румынскага «Дынама»[3], зь якім станавіўся чэмпіёнам краіны і ўладальнікам кубка. Улетку 2024 году склаў працоўную ўгоду з расейскім «Зэнітам»[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць