Вялікі камень з адзнакай
Вялікі камень з адзнакай — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды. Разьмешчаны за 200 м на паўднёвы захад ад в. Сякераўцы Ашмянскага раёну Гродзенскай вобласьці. Граніт ружовы біятытавы, лейкакратавы дробназярністы. Па форме нагадвае вялікі прас.
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Разьмяшчэньне | за 200 м на паўднёвы захад ад в. Сякераўцы, Гродзенскай вобласьці |
---|---|
Каардынаты | 54°22′43″ пн. ш. 55°28′08″ у. д. / 54.37861° пн. ш. 55.46889° у. д.Каардынаты: 54°22′43″ пн. ш. 55°28′08″ у. д. / 54.37861° пн. ш. 55.46889° у. д. |
Даўжыня валуну складае 4,1 м, шырыня 3,4 м, вышыня над паверхняй зямлі 3,2 м, у абводзе 11,6 м, аб’ём 45 м³, маса каля 118 т. На заходнім баку высечаны чатырохканцовы крыж. Прынесены ледавіком каля 130—150 тысячаў гадоў назад з Балтыйскага шчыта.
Паводле легендаў мясцовага насельніцтва, падчас вайны 1812 году пад каменем быў закапаны скарб, які ў 1924—1925 гг. быў выняты невядомымі асобамі.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікі камень з адзнакай. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0