Вялікая сынагога (Пінск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Вялікая сынагога
| |
Вялікая сынагога
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Пінск |
Канфэсія | юдаізм |
Архітэктурны стыль | рэнэсансная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XV стагодзьдзе |
Вялікая сынагога на Вікісховішчы |
Вялікая сынагога[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Пінску. Знаходзілася ў цэнтры места, каля Рынку на Папярочна-Школьнай вуліцы[b]. Твор архітэктуры рэнэсансу. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі сынагогу.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершую драўляную сынагогу ў Пінску збудавалі ў 1506 годзе[1]. У 1616 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную бажніцу.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1656 годзе будынак пацярпеў у пажары. Пазьней бажніцу адбудавалі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, сынагога працягвала дзеяць.
Найноўшы час
рэдагаваць7 жніўня 1921 году моцна пацярпела ад мескага пажару. У 1920-я гады будынак сынагогі рэканструявалі. У гэты час вакол сынагогі праходзіла Акружная вуліца, на якой разьмяшчаліся яшчэ дзьве сынагогі[2].
У Другую сусьветную вайну сынагога нязначна пацярпела. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры рэнэсансу. Гэта быў абарончы будынак, амаль квадратны ў пляне. Заходні фасад зь левага боку вылучаўся круглай абарончай вежай.
У выніку рэканструкцыі 1920-х гадоў зьнмянілася канструкцыя даху і завяршэньне будынка.
Галерэя
рэдагавацьВонкавы выгляд
рэдагаваць-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
1916 г.
-
1920 г.
-
1920 г.
-
1921 г.
-
1921 г.
-
1920-я гг.
-
1920-я гг.
-
1925 г.
-
1930 г.
Інтэр’ер
рэдагаваць-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1915 г.
-
1916 г.
-
1920 г.
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.