Вялікая Рэчка
рака ў Беларусі
Вялі́кая Рэ́чка — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці і Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 242 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Вялікая Рэчка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Домжарыцкае |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 18 км |
Плошча басэйну | 242 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 6 км на паўднёвы ўсход ад возера Домжарыцкае ў Лепельскім раёне, цячэ празь Бярэзінскі біясфэрны запаведнік, упадае ў Бярэзіну за 4 км вышэй за возера Пялік у Барысаўскім раёне. Рака каналізаваная ў сярэдняй і ніжняй плыні, ёсьць бабровыя паселішчы[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 115
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 115