Вялікае Поле (селішча)

селішча ў Беларусі

Вялікае Поле — селішча каля в. Вялікае Поле Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Апісаньне

рэдагаваць

За 1 км ад пасёлка, на левым беразе р. Сьвіслач. Памер 1000 х 100 м, вышыня над поплавам ракі 6 м.

Дасьледаваньні

рэдагаваць

Адкрыў і дасьледаваў у 1965 годзе Леанід Побаль. Культурны пласт цьмяна-шэрай афарбоўкі. Знойдзены грубыя гладкасьценная і з драпінамі кераміка, у паўночна-заходняй частцы селішча — ганчарная кераміка і кальцыніраваныя косьці. Адносіцца да позьняга этапу зарубінецкай культуры (2-5 стст.) і эпохі Кіеўскай Русі.

Матэрыялы абсьледаваньня захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9