Міжнародны гандбольны турнір чэмпіёнаў Добаю
Міжнародны гандбольны турнір чэмпіёнаў Добая (па-сэрбску: Међународни рукометни турнир шампиона Добој) — клюбны таварыскі міжнародны турнір па гандболу сярод мужчынскіх камандаў, які праходзіць штогод у горадзе Добай, Рэспубліка Сэрбская, Босьнія і Герцагавіна.
Правілы спаборніцтваў
рэдагавацьУ турніры штогод бяруць удзел восем клюбаў, сталым удзельнікам зьяўляецца мясцовы гандбольны клюб «Слога», тады як сем іншых удзельнікаў прыяжджаюць па адмысловым запрашэньні, што выдаецца арганізатарамі. Каманды падзяляюцца на дзьве групы, дзе кожная па чарзе гуляе з кожнай. Каманды, якія занялі першыя месцы ў групах адразу выходзяць у фінальную стадыю, тым часам як каманды, што разьмясьціліся на другіх пазыцыях, змагаюцца за трэцяе месца. На матчах працуюць судзьдзі міжнароднай і фэдэральнай катэгорыяў. Прызэры турніру атрымліваюць грашовую ўзнагароду, у апошнія гады яно складала 15 тыс. эўра за першае месца, 10 тыс. эўра за другое месца і 5 тыс. эўра за трэцяе месца. Дадатковыя прызы: самаму каштоўнаму гульцу турніру, прыз найлепшаму брамніку, прыз найлепшаму бамбардзіру, прыз за чыстую гульню.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Балкан хэндбал (сэрб.)
- Татран освојио турнир у Добоју 2013. (сэрб.)