Вэнта (горад)
Вэ́нта (па-летувіску: Venta) — горад у паўночнай Летуве ў Акмянскім раёне Шавельскага павету. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Насельніцтва налічвае 3,4 тыс. чалавек. Праз горад цячэ рака Вэнта. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Куршаны — Мажэйкі, а чыгункай Вэнта злучана з Шаўлямі.
Вэнта | |||||
лет. Venta | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1966 | ||||
Горад з: | 1966 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Шавельскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 84 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 2215 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 425 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-85330 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°11′30″ пн. ш. 22°42′0″ у. д. / 56.19167° пн. ш. 22.7° у. д.Каардынаты: 56°11′30″ пн. ш. 22°42′0″ у. д. / 56.19167° пн. ш. 22.7° у. д. | ||||
Вэнта | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьГорад узьнік у 1966 годзе пасьля аб’яднаньня двух вёсак Баўска і Пурвы. Вэнта пачала хутка разьвівацца пасьля пабудовы тут цагельнага прадпрыемства. У 1970-х — 1980-х гадах на прадпрыемстве працавала каля 1000 чалавек. Пасьля атрыманьня незалежнасьці Летувы ў 1990 годзе, прадпрыемства сутыкнулася з эканамічнымі цяжкасьцямі, выкліканымі пераходам ад плянавай сыстэмы да вольнага рынку. Прадпрыемства было падзелена на некалькі частак і прыватызавана.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВэнта (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў