Выпрата
рака ў Беларусі
Выпра́та, Малі́наўка — рака ў Лагойскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Іліі (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5‰.
Выпрата | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Выпраты |
Вусьце | Ілія |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 19 км |
Плошча басэйну | 79 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,5 ‰ |
Пачынаецца каля вёскі Выпраты Лагойскага раёну, цячэ паўночнымі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 2 км на поўнач ад вёскі Сакалоўкі. На працягу 3 км мае каналізаванае рэчышча (на ўсход ад вёскі Сакалоўкі да вусьця). Каля вёскі Калачы (на рацэ) і на паўночны ўсход ад вёскі Сакалоўкі (у абалоне) сажалкі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 109
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 109