Вуліца Варанянскага (Менск)

вуліца ў Менску (Беларусь)

Вуліца Варанянскага (гістарычная назва — Кавальская) — вуліца ў Менску, знаходзіцца ў Кастрычніцкім раёне, мікрараёне Менск-Сьвет.

Паравоз сэрыі Эр на вуліцы Варанянскага, Менск

Паходжаньне назвы

рэдагаваць

У 1986 годзе вуліца была перайменава ў гонар Васіля Варанянскага, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў час Нямецка-савецкай вайны на тэрыторыі Менскае вобласьці.

Цікавыя аб’екты

рэдагаваць

Па вуліцы знаходзіцца Палац культуры чыгуначнікаў і экспанат паравозу сэрыі Эр (фота вышэй), на скрыжаваньні з вуліцай Жукоўскага знаходзіцца станцыя мэтро Кавальская Слабада. На гэтай вуліцы гэтаксама знаходзіцца ЗАГС Кастрычніцкага раёну.