Вук (па-вугорску: Vuk) — анімацыйны фільм пра прыгоды лісяня Вука, створаны ў 1981 годзе на вугорскай студыі «Панонія-фільм» паводле кнігі Іштвана Фэкетэ.

Вук
Vuk

Постэр
Тып мультфільму анімацыйны фільм
Жанр фэнтэзійны фільм, дзіцячы фільм, драматычны фільм, экранізацыя літаратурнага твору
Рэжысэр Атыла Даргай
Аўтар сцэнару Атыла Даргай, Іштван Імрэ, Эдэ Тарбай
Ролі агучвалі Юдыт Погані, Ёжэф Д’ябронка, Ласла Чакані і іншыя.
Кампазытар Пэтэр Вольф
Аніматары Атыла Даргай, Пірошка Бакай, Жужа Фюзешы, Фэрэнц Дэкань і іншыя.
Апэратар Ірэн Гэнрык
Прадусэр György Budai, István Imre
Студыя Pannónia Filmstúdió
Краіна Вугоршчына
Працягласьць 76 хвілін
Прэм’ера 1981
Наступны A Fox's Tale

Сюжэт рэдагаваць

У адной лісінай сям’і нараджаеццца шмат малых лісянятаў. Адно зь іх — Вук — самае жвавае, разумнае й цікаўнае. Дзякуючы сваёй цікаўнасьці, Вук выбягае з нары на «паляваньне». У гэты самы момант на іхняе жытло трапіў паляўнічы з сабакамі і зьнішчае лісіную сям’ю.

Вук вяртаецца дадому, але нікога не знаходзіць. Перапужанае лісяня ня можа зразумець, куды зьніклі ягоныя блізкія. Тут у нару завітаў стары ліс Карак, які назваўся дзядзькам Вука і ўзяў яго жыць да сябе. Карак вучыць Вука мастацтву паляваньня і жыцьцю, і неўзабаве той становіцца сапраўдным паляўнічым. Вук даведваецца, што ў сьмерці ягонай сям’і павінны чалавек-паляўнічы, які жыве непадалёк. Нягледзячы на забарону Карака, Вук пачынае наведвацца на двор «гладкаскурага» і помсьціць таму, крадзячы ягоных кураў. Тамсама ў двары Вук сустрэў сваё каханьне — маладую лісу, якую спаймаў паляўнічы і пасадзіў у клетку. Вук вырашае выратаваць сваю сяброўку.

Карак дапамагае Вуку, але пазьней, ратуючыся ад перасьледу паляўнічых, Карак прыносіць сябе ў ахвяру, каб выратаваць маладых. Вук абяцае адпомсьціць «гладкаскураму» і зьнішчае ўсіх кур, а калі паляўнічы паўсюль расставіў пасткі на ліса, той здолеў яго абхітрыць, і чалавек разам з сваімі сабакамі трапляе ва ўласную пастку. А Вук зь сяброўкай пасяліліся ў нары Карака і ў канцы фільма ў іх нараджаюцца лісяняты.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць