Ромакс

хімічная фабрыка Беларусі, заснаваная ў 1998 годзе ў Ліпнішках
(Перанакіравана з «Востраў чысьціні»)

Каардынаты: 54°0′59″ пн. ш. 25°36′32″ у. д. / 54.01639° пн. ш. 25.60889° у. д. / 54.01639; 25.60889

«Ромакс» — хімічная фабрыка Беларусі, заснаваная ў 1998 годзе ў Ліпнішках (Іўеўскі раён) Віктарам Рамуком.

«Ромакс»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Заснаваная 1998 (26 гадоў таму)
Заснавальнікі Віктар Рамук[1]
Уласьнікі сям’я Віктара Рамука
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Гарадзенская вобласьць
Адрас Іўеўскі раён, Ліпнішкі, Віленская вул., д. 12а, корп. 1[2]
Ключавыя фігуры Сяргей Кільчэўскі[1]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя асьвяжальнік, касмэтыка, падгузкі, пральны гель, сурвэткі, туалетная папера
Паслугі грузаперавозкі, дастаўка, інтэрнэт-гандаль
Абарачэньне 41,324 млн рублёў (2020 год; 16,023 млн $)
Апэрацыйны прыбытак 7,569 млн рублёў (2020 год; 2,934 млн $)
Чысты прыбытак 5,384 млн рублёў (2020 год; 2,087 млн $)[3]
Лік супрацоўнікаў 5200 (2022 год)
Даччыныя кампаніі УП «ЗахадХімГандаль»[4]
Аўдытар ТАА «Эрнст і Янг»

На 2022 год выпускала побытавыя хімічныя сродкі і касмэтыку, парфумэрыю і папяровыя вырабы, гаспадарчыя тавары і тавары для дзяцей. Пры гэтым, тавары выраблялі пад уласнымі таварнымі знакамі і на заказ пад староньнімі таварнымі знакамі. Плошча таварнага складу перавышала 1,7 гектара. Служба дастаўкі па Беларусі налічвала каля 80 грузавых мікрааўтобусаў і звыш 150 малатанажных самаходаў. Грузаперавозкі з краінаў Заходняй і Ўсходняй Эўропы ў Беларусь ажыцьцяўлялі на ўласным аўтапарку з больш як 100 цяжкавікоў грузападымальнасьцю ад 1,7 да 24 тонаў. Уласная гандлёвая сетка налічвала звыш 600 зьніжкавых крамаў у 150 гарадах Беларусі, у якіх працавала звыш 4000 прадаўцоў[5]. За 2021 год фабрыка «Ромакс» выпусьціла звыш 300 відаў тавараў агульнай вагой звыш 20 000 тонаў[6]. Звыш 550 крамаў прыпадала на гандлёвую сетку «Востраў чысьціні і смаку» дачыннага УП «ЗахадХімГандаль», якая была адной з найбольшых сетак касмэтыкі і парфумэрыі ў Беларусі[7]. Абноўлены на 95 % у 2017 годзе аўтапарк улучаў цяжкавікі з тэнтавымі паўпрычэпамі грузападымальнасьцю 22 тоны пры абсягу грузавой прасторы 90 кубамэтраў, а таксама 75 фургонаў грузападымальнасьцю 6 (40 кубамэтраў), 4 (34 кум.м), 3,5 (34 куб.м) і 1,7 тоны (18 куб.м)[8]. Сетка «Востраў здароўя» налічвала 55 аптэк ва ўсіх абласных цэнтрах і іншых буйных гарадах[9].

Вырабы рэдагаваць

На 2022 год фабрыка «Ромакс» вырабляла:

Мінуўшчына рэдагаваць

У 1998 годзе[5] Віктар Рамук заснаваў у Ліпнішках (Іўеўскі раён) фабрыку «Ромакс», якую ў 2005 годзе пераўтварыў у таварыства з абмежаванай адказнасьцю[4]. У 2006 годзе ўзьвялі таварню для гуртовага збыту і ўвозу побытава-гаспадарчых тавараў[11]. 18 лютага 2014 году фабрыка «Ромакс» атрымала ўлік за № 590190426 у Іўеўскім раённым выканаўчым камітэце[1]. У траўні 2014 году фабрыка пачала ўласную вытворчасьць побытавых хімічных сродкаў і касмэтыкі, парфумэрыі і папяровых вырабаў, гаспадарчых тавараў і тавараў для дзяцей[12].

У студзені 2016 году Міністэрства гандлю Беларусі ўлучыла гандлёвую сетку «Востраў чысьціні» ў 5-ку найбольшых сетак крамаў спажывецкіх тавараў Беларусі, сярод якіх тая заняла 3-е месца[13]. 15 лістапада 2019 году сетка крамаў «Востраў чысьціні» зьмяніла назву на «Востраў чысьціні і смаку», бо пашырыла прапанову за кошт харчаваньня і сьпіртовых напояў. На той час налічвалася звыш 550 крамаў «Востраў чысьціні і смаку», дзе працавала 5200 чалавек. Холдынг «Ромакс» належаў сям’і Віктара Рамука[14].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Сяргей Кільчэўскі. Дэклярацыя аб стварэньні і разьмяшчэньні лічбавых знакаў «Ромакс» № 202 у далярах ЗША (рас.) // ТАА «Ромакс», 15 лістапада 2021 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  2. ^ Кантакты (рас.) // Зьніжкавікі «Востраў чысьціні і смаку», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  3. ^ Сяргей Кільчэўскі, Алена Камышык. Бухгальтарскі балянс за 2020 год (рас.) // ТАА «Ромакс», 25 сакавіка 2021 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  4. ^ а б Нашая вытворчасьць (рас.) // Зьніжкавікі «Востраў чысьціні і смаку», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  5. ^ а б Аб прадпрыемстве (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  6. ^ Пра фабрыку «Ромакс» (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 28 студзеня 2022 г.
  7. ^ «Востраў чысьціні» (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  8. ^ Грузаперавозкі (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  9. ^ Адрасы аптэк (рас.) // Аптэкі «Востраў здароўя», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  10. ^ Каталёг фабрыкі «Ромакс» (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  11. ^ Пра гандлёвае прадпрыемства (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 28 студзеня 2022 г.
  12. ^ Сяргей Кільчэўскі, Алена Камышык. Нататка да Бухгальтарскага балянсу за 2020 год (рас.) // ТАА «Ромакс», 25 сакавіка 2021 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  13. ^ Юлія Вогнева. Доля магазінаў гандлёвых сетак у Беларусі складае 61 працэнт ад агульнай колькасьці // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 студзеня 2016 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  14. ^ «Востраў чысьціні» часткова памяняў назву // Партал «Наша ніва», 15 лістапада 2019 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • Кантакты (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  • Крамы (рас.) // Зьніжкавікі «Востраў чысьціні і смаку», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.