Во́страў Га́нса (па-грэнлядзку: Tartupaluk; інуктыкут: ᑕᕐᑐᐸᓗᒃ; па-француску: Île Hans [il ɑ̃]; па-дацку: Hans Ø) — невялікая ненаселеная выспа памерамі 1290×1199 м пасярэдзіне Кенэдыйскага каналу ў пратоцы Нэйрза, якая знаходзіцца ў тэрытарыяльных водах адначасна Канады і Даніі. Правы на валоданьне востравам заяўляюць абедзьве краіны.

Востраў Ганса
Востраў Ганса з усходу (з боку Грэнляндыі)
Востраў Ганса з усходу (з боку Грэнляндыі)
Месца Канал Кенэдзі пратокі Нэйрза
Плошча 1,3 км²
Краіна Данія / Канада
Вобласьць Avannaata[d] і Qikiqtaaluk Region[d]
Насельніцтва ненаселены
Каардынаты 80°49′41″ пн. ш. 66°27′35″ з. д. / 80.82806° пн. ш. 66.45972° з. д. / 80.82806; -66.45972Каардынаты: 80°49′41″ пн. ш. 66°27′35″ з. д. / 80.82806° пн. ш. 66.45972° з. д. / 80.82806; -66.45972
Востраў Ганса на мапе Грэнляндыі
Востраў Ганса
Востраў Ганса
Востраў Ганса

Назва востраву паходзіць ад імя Ганса Гэндрыка, арктычнага падарожніка і перакладніка ў амэрыканскіх і брытанскіх арктычных экспэдыцыях (1853—1876).

У 1933 року Пастаянная палата міжнароднага правасудзьдзя вызначыла прававы статус Грэнляндыі на карысьць Даніі. Гэта дае падставу Даніі лічыць востраў Ганса, які яна адносіць да Грэнляндыі, сваёй тэрыторыяй.

У 1972 року каманда, якая складалася з прадстаўнікоў датчанаў і канадцаў, вызначыла геаграфічныя каардынаты вострава. У 1973 року пры абмеркаваньні марскіх граніцаў абедзьве дзяржавы ўлучылі востраў Ганса да свайго складу, не дасягнуўшы кансэнсусу. У перададзенай у ААН дамове аб марскіх граніцах пералічаныя 127 пунктаў ад пратокі Дэвіса да пратокі Робсана, аднак прапушчанае акурат месца, дзе знаходзіцца востраў Ганса.

У 1984 року дацкі міністар па Грэнляндыі ўсталяваў на востраве дацкі сьцяг і дацкамоўнае прывітаньне «Velkommen til den danske ø» (бел. запрашаем на дацкі востраў). У адказ канадцы ўсталявалі свой сьцяг і пакінулі паведамленьне.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Востраў Гансасховішча мультымэдыйных матэрыялаў