Во́льга Пярн, у дзявоцтве Ма́рчанка (па-эстонску: Olga Pärn; нарадзілася 1 студзеня 1976 году, Менск, БССР) — эстонская рэжысэрка, апэратарка беларускага паходжаньня. Жонка эстонскага рэжысэра Прыйта Пярна.

Вольга Пярн
Olga Pärn
Імя пры нараджэньні Вольга Марчанка
Дата нараджэньня 1 студзеня 1976 (48 гадоў)
Месца нараджэньня Менск
Занятак рэжысэр-мультыплікатар
IMDb ID nm3540618

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Вольга Марчанка скончыла Менскі мастацкі ліцэй (1994). Пачынала кар’еру мастака-аніматара на студыі «Беларусьфільм» (1996—2003), спэцыялізавалася на пясочнай анімацыі. У 2000 року скончыла аддзяленьне графікі Беларускай мастацкай акадэміі.

У 2002 зьехала ў Францыю дзеля працягу навучаньня ў школе анімацыі La Poudriére (Валянс, 2003—2005). Тут вёў майстар-клясу эстонскі рэжысэр Прыйт Пярн, які стаў кіраўніком Вольгавай дыплёмнай работы, а пазьней і мужам.

З 2006 року сям’я Пярнаў жыве ў Эстоніі, дзе Вольга працуе на анімацыйнай студыі «Eesti Joonisfilm». Уваходзіць у склад апякунскае рады Грамадзкай бібліятэкі імя Ўладзімера Караткевіча ў Таліне[1].

Увайшла ў сьпіс 87 самых вядомых ураджэнцаў Менску/Беларусі паводле вэрсіі IMDb, якія маюць дачыненьне да кінаіндустрыі[2][3].

Фільмаграфія

рэдагаваць
  • «Ўільям, Мігель і маленькі Боб» (1 хв., 2004)
  • «Кот ёсьць кот» (1 хв., 2004)
  • «Летуценьнік» (4 хв. 23 сэк., 2005)
  • «Усё жыцьцё я адчуваю кулю ў патыліцы» (2 хв., 2007)[4]
  • «Жыцьцё без Габрыелі Фэры(it)» (44 хв., 2008)
  • «Вадалазы пад дажджом» (23 хв., 2009)
  1. ^ Белорусы Эстонии укрепляют связи с исторической родиной (рас.) Новости, факты, комментарии…. Портал русской общины Эстонии (18 кастрычніка 2011). Праверана 25 верасьня 2012 г.
  2. ^ Most Popular People Born In "Minsk/ Belarus" (анг.). IMDbПраверана 25 верасьня 2012 г.
  3. ^ Кастусь Матушыч. (22 чэрвеня 2010) Топ самых вядомых у свеце ўраджэнцаў Мінска Культура. Наша НіваПраверана 25 верасьня 2012 г.
  4. ^ Ma kuklas tunnen eluagset kuuli (эст.). Eesti JoonisfilmПраверана 25 верасьня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць