Войцех Мяцельскі (па-польску: Wojciech Mietelski; нарадзіўся ў 1785, в. Янава, у навакольлі Ломжы, Польшча — пасьля 1822) — польскі й францускі вайсковы дзеяч.

Войцех Мяцельскі
Wojciech Mietelski

Герб Астоя
паручнік
1822 — няма зьвестак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1785(1785)
Янава, у навакольлі Ломжы, Польшча
Памёр пасьля 1822
Род Мяцельскія гербу Астоя
Бацькі Антоні Мяцельскі
Францішка Мяцельская

З шляхецкага роду Мяцельскіх гербу Астоя. Сын Антонія й Францішка. У 1809 годзе ўступіў у польска-францускі гвардзейскі полк. Удзельнік паходу Напалеона ў Расею ў 1812 годзе, ваяваў пад Віцебскам, Смаленскам, Мажайскам, Масквой. У 1813 годзе ваяваў у Нямеччыне, узьведзены ў ранг падпаручніка. Ад 1814 году ў Францыі. У 1815 годзе ў другі полк уланаў. У 1822 годзе ўзьведзены ў ранг паручніка.

Літаратура

рэдагаваць
  • Mietelski h. Ostoja // Seweryn Uruski (hr.) Herbarz Szlachty Polskiej. Warszawa 1904—1931.