Войтаўскі суд — мясцовы суд у гарадах Вялікага Княства Літоўскага, якія валодалі магдэбурскім правам, суд узначальваў войт.

Войтаўскі суд мог дзейнічаць і ў гарадах якія не валодалі магдэбурскім правам. Каралева Бона ў 1551 годзе запатрабавала, каб у вялікакняскіх гарадах судовыя спрэчкі паміж мяшчанамі староста разглядаў не адзін, а сумесна з гарадзкім войтам і 2—3 прысяжнымі.

У многіх прыватнаўласьніцкіх гарадах, дзе не было ўведзена магдэбурскае права, таксама дзейнічалі войтаўскія суды, або войтаўска-лаўніцкі суд.

У XVI стагодзьдзі былі прызначыныя войты з правам уласнага суду ў Сураж, Вяліж, Магілёў і іншыя гарады ВКЛ. Поруч з войтам дзейнічалі бурмістраўска-радзецкія суды.

Літаратура

рэдагаваць