Войтаўска-лаўніцкі суд
Войтаўска-лаўніцкі суд — адзін зь мясцовых судоў для гарадзкога насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Дзейнічаў у гарадах, якія мелі грамату на магдэбургскае права. Яго юрысдыкцыі падлягалі мяшчане.
Справа таксама разглядалася, калі ў судовай спрэчцы ў якасьці пазывальніка выступаў жыхар горада, які ня меў прывілея на магдэбургскае права, або фэадал ці залежны ад яго чалавек.
Гэта — накід артыкула па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |