Верацейка
рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Верацьця»)
Вераце́йка, Верацьця, Вярэцейка, Вярэцьця — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Нёману). Цячэ ў Ваўкавыскім, Мастоўскім і Бераставіцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 321 км². Выдатак вады ў вусьці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.
Верацейка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Збораў |
Вусьце | Сьвіслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Беларусь[1] |
Даўжыня | 35 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,7 м³/с |
Плошча басэйну | 321 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца каля вёскі Збораў Ваўкавыскага раёну, упадае ў Сьвіслач на паўднёвым захадзе ад вёскі Ярмолічаў.
Даліна ў вытоку выразная. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 0,3—1,5 км, асобныя дзялянкі забалочаныя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Яго шырыня ў межань 5—6 м. Каля вёскі Духаўлянаў сажалка (плошча 0,31 км²). У абалоне мэліярацыйныя каналы<ref>Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 92<./ref>.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1