Вельск (па-расейску: Вельск) — горад (з 1780 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Вельскага раёна Архангельскай вобласьці. Насельніцтва 26,3 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1137 годзе.

Вельск
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус горад[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 15 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 90 ± 1 м
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Тэлефонны код 81836
Паштовыя індэксы 165150
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Горад разьмешчаны на левым беразе ракі Вага пры ўпаданьні ў яе ракі Вель, за 545 км ад Архангельска.

Вельск — буйны цэнтар лясной і лесохімічнай прамысловасьці (леспрамгас, лесаперавалачная база і інш.). Таксама ў горадзе працуюць рамонтна-мэханічны, асфальтабэтонны заводы, мясны і малочны камбінаты, хлебакамбінат.