Вельмі вялікі тэлескоп
Вельмі вялікі тэлескоп (ВВТ) — тэлескопная сыстэма Эўрапейскай паўднёвай абсэрваторыі, усталяваны на гары Сэра Параналь у пустыні Атакама на поўначы Чылі. ВВТ складаецца з чатырох асобных тэлескопаў, галоўнае люстэрка кожнага зь якіх мае дыямэтар 8,2 м. Тэлескопы называюцца Анту, Куэен, Мэліпаль і Епун паводле назваў астранамічных аб’ектаў у мапудунгунскай мове; яны могуць выкарыстоўвацца як асобна, так і разам, калі трэба атрымаць вельмі вялікай кутавой разрознасьці.
Вельмі вялікі тэлескоп | |
Абсэрваторыя | Паранальская абсэрваторыя[d] |
---|---|
Каардынаты | 24°37'38.39"S, 70°24'15.01"W |
Вышыня | 2635 м[1] |
Час назіраньня | 320 nights per year[2] |
Даўжыня хвалі | — |
Першае выкарыстаньне | 25 траўня 1998[3] |
Тып тэлескопу | астранамічная абсэрваторыя[d] |
Колькасьць тэлескопаў | альт-азымутальнае мантаваньне[d] і тэлескоп Рычы — Крэт’ена[d] |
Дыямэтр | 8,2 м і 1,8 м |
Кутавая разрознасьць | 9,7E−9 радыян[4] |
Фокусная адлегласьць | 120 м[5] |
Вельмі вялікі тэлескоп у Вікісховішчы |
ВВТ дзейнічае ў бачным ды інфрачырвоным дыяпазоне хваляў. Кожны з чатырох асобных тэлескопаў можа выяўляць аб’екты прыкладна ў чатыры мільярды разоў цьмянейшыя, чым бачныя няўзброеным вокам, а аб’яднаныя разам тэлескопы дасягаюць кутавой разрознасьці каля 0,001 кута-сэкундаў.
ВВТ — найбольш прадуктыўны наземны тэлескоп. Дзякуючы яму была атрыманая першая выява экзаплянэты, адбываецца сачэньне за зоркамі, якія круцяцца вакол звышмасіўнай чорнай дзіркі ў цэнтры Птушынай Дарогі, назіраньне вячэрняга золку найдаўжэйшага вядомага ўсьплёску гама-выпраменьваньня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.eso.org/public/teles-instr/paranal-observatory/vlt/
- ^ https://www.azooptics.com/Article.aspx?ArticleID=1730
- ^ https://www.eso.org/public/spain/teles-instr/paranal-observatory/vlt/
- ^ https://www.eso.org/public/about-eso/faq/faq-vlt-paranal/
- ^ https://www.eso.org/sci/facilities/develop/documents/VLT-SPE-ESO-10000-2723_is1.pdf