Васілі́са Алякса́ндраўна Марзалю́к (нар. 23 чэрвеня 1987, Лагойск) —— беларуская спартсмэнка-барэц вольнага стылю, чэмпіёнка Эўрапейскіх гульняў, шматразовая прызэрка чэмпіянатаў Эўропы і сьвету.

Васіліса Марзалюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася23 чэрвеня 1987 (37 гадоў)
Лагойск, БССР
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
СпэцыялізацыяВольная барацьба
Узнагароды і мэдалі
Вольная барацьба (Жанчыны)
Эўрапейскія гульні
Золата Баку 2015 да 75 кг
‎Чэмпіянаты сьвету
Бронза Стамбул 2011 да 72 кг
Бронза Страткона 2012 да 72 кг
Бронза Лас-Вегас 2015 да 75 кг
‎Чэмпіянаты Эўропы
Бронза Варна 2005 да 72 кг
Срэбра Дортмунд 2011 да 72 кг
Бронза Тбілісі 2012 да 72 кг
Бронза Рыга 2015 да 75 кг

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 2005 годзе здабыла бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы. У 2006 годзе была дыскваліфікаваная на два гады за ўжываньне забароненых прэпаратаў. У 2011 годзе стала срэбранай прызэркаю чэмпіянату Эўропы і бронзавай прызэркаю чэмпіянату сьвету.

У 2012 годзе здабыла бронзавы мэдаль чэмпіянату сьвету, але на Алімпійскіх гульнях 2012 году стала толькі 5-й. У 2013 годзе здабыла бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы. У 2015 годзе стала чэмпіёнкаю Эўрапейскіх гульняў.

У верасьні 2015 году стала бронзавай прызэркаю чэмпіянату сьвету ў Лас-Вегасе і здабыла ліцэнзію для Беларусі на Алімпійскія гульні 2016 году.

На Алімпіядзе ў Бразыліі, выступаючы ў катэгорыі да 75 кг, заняла 4-е месца.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць