Васіль Соўпель

беларускі футбаліст

Васіль Соўпель (нар. 23 сакавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца казаскага клюбу «Кайсару».

Васіль Соўпель
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 сакавіка 1999(1999-03-23) (25 гадоў)
Рост 187 см
Вага 72 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Кайсар
Нумар 77
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Дынама Менск 0 (0)
2018 Андэрдог 10 (2)
2019—2022 Энэргетык-БДУ 57 (4)
2021 Андыжан[d] 13 (2)
2022 Гомель 17 (0)
2023—4 Кайсар 25 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 кастрычніка 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у менскім МТЗ-РІПА, а пасьля таго як клюб спыніў існаваньне ў 2012 годзе перабраўся ў акадэмію варшаўскай «Легіі». Пазьней таксама займаўся ў акадэміях «Люгана», «Монцы» і «Франкавільлі», а ў пачатку 2018 году вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дубль менскага «Дынама»[3].

У жніўні 2018 году разам зь іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Чысьць». Стаў адным з асноўных гульцоў каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 году падпісаў кантракт з «Энэргетыкам-БДУ»[4]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 13 красавіка 2019 году ў матчы супраць «Гомлю» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым стаў трывала зьяўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[5]. У сэзоне 2020 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, прыцягваўся да матчаў дублю. У студзені 2021 году падоўжыў пагадненьне з «Энэргетыкам-БДУ»[6].

У ліпені 2021 году далучыўся да ўзбэцкага «Андыжану»[7], дзе замацаваўся ў аснове, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету зь мясцовай Супэрлігі. У сакавіку 2022 году на правах арэнды стаў гульцом «Гомлю»[8], дзе пераважна выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Гомель»[9], а ў сьнежні па заканчэньні кантракту разьвітаўся і з «Энэргетыкам-БДУ»[10].

З пачатку 2023 году трэнаваўся з казаскім «Кайсарам» і ў выніку пачаў у складзе клюбу сэзон 2023 году[11][12].

Дасягненьні рэдагаваць

«Гомель»:

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Чысьць 2018 Першая ліга 10 2

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б https://int.soccerway.com/players/-/567110/
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/vasili_sovpel/
  3. ^ Минское «Динамо» заявило за дубль клуба хавбека, который ранее выступал в академиях «Легии», «Лугано», «Монцы» и «Франкавиллы»
  4. ^ Василий Совпель перешел в «Энергетик-БГУ»
  5. ^ Совпель продлил контракт с «Энергетиком-БГУ»
  6. ^ «Энергетик-БГУ» продлил контракт с Совпелем, пролонгировал аренду Мирошникова и расстался со Сквирой
  7. ^ Забелин, Совпель и Владислав Васильев перешли в узбекский «Андижан»
  8. ^ «Гомель» арендовал у «Энергетика-БГУ» Совпеля
  9. ^ Наша команда отправилась в заслуженный отпуск (рас.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (2022-11-30). Праверана 2022-12-20 г.
  10. ^ Василий Совпель и Бека Гварадзе покинул команду (рас.). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (2022-12-30). Праверана 2022-12-30 г.
  11. ^ Футбол. Главный тренер "Кайсара" — о Совпеле и Бородине: эти футболисты достаточно качественные и без лишних запросов (рас.) Праверана 2023-03-03 г.
  12. ^ Совпель и Бородин - в заявке "Кайсара" на сезон-2023 (рас.) Праверана 2023-03-03 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць