Васіль Каранькоў
расейскі палітык
Васіль Каранькоў па-расейску: Васи́лий Афана́сьевич Кореньков.
Васіль Каранькоў | |
Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай імпэрыі | |
---|---|
27 красавіка (ст. ст.) 1906 — 8 ліпеня 1906 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1872 сяло Высокае, Аршанскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: | невядома |
Нарадзіўся ў 1872 годзе ў сяле Высокае Аршанскага павету. Кравец і земляроб. Атрымаў пачатковую адукацыю[1].
27 сакавіка 1906 году быў абраны ў Першую Дзяржаўную Думу Расеі са складу выбаршчыкаў Магілёўскага губэрнскага выбарчага сходу. Уваходзіў у групу пазапартыйных дэпутатаў-сялянаў беларусаў ад пяці Паўночна-Заходніх губэрняў. У думскіх камісіях не працаваў. Пад час дэбатаў па складаньні адраса на тронную прамову 4 траўня заявіў коратка:
«…Я, панове прадстаўнікі, зьвяртаю асаблівую ўвагу на тое, што вы не жадаеце зьмясьціць зямельнае пытаньне ў першых радках адраса. Гэта памылкова. Мы, сяляне, зладжана прынялі пастанову з патрабаваньнем амністыі. Амністыю мы зьмясьцілі, так бы мовіць, у першыю чаргу. У другую варта патрабаваць зямлі. На першым месьце пастаўлена амністыя. На другое належыць паставіць зямлю, а на трэцьцяе ўсеагульную адукацыю. Калі гэта будзе выканана, то мы ўсе ахвотна падпішамся пад адрасам…»[2]
«…Першая наша патрэба — зямля, другая — адукацыя. Мы нават непісьменныя, мы нічога ня ведаем, вось за гэта нас ашукваюць, таму што мы ўсе неадукаваныя. Сяляне, па-першае трэба пытаць Гасудара Імператора, каб ён дапамог нам у барацьбе з супернікамі. Колькасна нас сялян багата, але адукаваных у нас зусім крыху. Мы нічога ня ведаем…»[3][4]
Пасьля роспуску Думы вярнуўся ў Высокае. 10 жніўня 1921 году быў арыштаваны і прысуджаны да аднаго году зьняволеньня як чалец партыі эсэраў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29 траўня 1992 году пракуратурай Віцебскай вобласьці[5][6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Государственная Дума первого призыва.. — Масква: Возрожденіе. Товарищество типографіи А. И. Мамонтова, 1906. — С. 42. — 112 с.
- ^ Государственная дума. Заседаніе 4 мая. Аграрный вопросъ. / Ю. Б. Бакъ, О. Е. Бужанскій. // Рѣчь : газэта. — Санкт-Петербургъ: 06(19).05.1906. — № 66. — С. 3.
- ^ Гурляндъ, Міхаілъ. «Дума народнаго гнѣва». Избранныя мѣста изъ рѣчей, произнесенныхъ въ первой русской Думѣ. — Санктъ-Петербургъ: Освобожденіе, 1907. — С. 103. — 143 с.
- ^ Янка Запруднік. «Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.)» / Валер Булгакаў // ARCHE : часопіс. — Менск: «Рэдакцыя часопісу «Архэ-Пачатак», 2009. — Т. 1-2. — С. 107, 108. — ISBN ISSN 1392-9682.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 274.
- ^ Картатэка Сталіна: КАРАНЬКОЎ Васіль Апанасавіч(недаступная спасылка)
Літаратура
рэдагаваць- Государственная Дума первого призыва.. — Масква: Возрожденіе. Товарищество типографіи А. И. Мамонтова, 1906. — С. 42. — 112 с..
- М. М. Боіович. Члены Государственной думы : (портреты и биографии) : Первый созыв, 1906-1911 г.. — Масква: Т-ва И. Д. Сытина, 1906. — С. 179. — 512 с..
- Кроль, Моисей Аронович (1862 - ок. 1930). Как прошли выборы в Государственную думу : С прил. списка чл. Гос. думы. — Санктъ-Петербургъ: типо-лит. Р.С. Вольпина, 1906. — С. 64. — 67 с..
- Н. Езерскій. Государственная дума перваго созыва. — Пенза: Типо-Литографія Е. М. Грушецкой, 1907. — 202 с.
- Могилянский, Михаил Михайлович. Первая Государственная Дума. 1907. — Санктъ-Петербургъ: М. В. Пирожкова, 1907. — 200 с..
- Янка Запруднік. «Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.)» / Валер Булгакаў // ARCHE : часопіс. — Менск: «Рэдакцыя часопісу «Архэ-Пачатак», 2009. — Т. 1-2. — С. 43-217. — ISBN ISSN 1392-9682.
- Кореньков Василий Афанасьевич 1872 - ? / Б. Ю. Иванов, А. А. Комзолова, И. С. Ряховская // Государственная дума Российской империи: 1906-1917 : энцыкляпедыя. — Масква: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2008. — С. 291. — ISBN 978-5-8243-1031-3..
- РГИА Российский государственный исторический архив(недаступная спасылка). Ф. 1278. Оп. 1 (1-й созыв). Д. 35. Л. 12-18; Ф. 1327. Оп. 1. 1905 год. Д. 141. Л. 17 оборот. .