Васіль Дэбіш
Васі́ль Дэ́біш (нар. 22 ліпеня 1962, вёска Шамятоўка, Сьвіслацкі раён Гарадзенскай вобласьці) — беларускі паэт.
Васіль Дэбіш | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 ліпеня 1962 (62 гады)
|
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў Мсьціслаўскай сярэдняй школе, якую скончыў у 1979 годзе. Па сканчэньні школы працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, кіроўцам у калгасе «Гнезна». З 1980 па 1982 год служыў у войску ў горадзе Кушка (Туркмэністан). З 1982 па 1987 год навучаўся ў Менскім інстытуце культуры па спэцыяльнасьці культурна-асьветніцкая работа. Пасьля ягонага сканчэньня працаваў дырэктарам клюбу Берасьцейскага мясакамбінату з 1987 па 1989 год. З 1990 году і па гэты час працуе выхавацелем у Берасьцейскім прафэсыйна-тэхнічным каледжы сфэры абслугоўваньня. Жыве ў Берасьці.
Творчасьць
рэдагавацьПершая публікацыя ў 1987 годзе ў часопісе «Маладосьць». Друкаваўся ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь», альманаху «Дзень паэзіі», зборніках «Матчына слова», «Берасьцейскія карані», «Паўлюк Багрым».
Аўтар зборнікаў вершаў «Белыя птахі» (1993), «Лісты да Марыі» (1996), «Праз дождж» (2012), «Чуйнар» (2015).
Узнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат Мядовай прэміі[1] за кнігу «Праз дождж»[2] (2012)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Янкевіч, Сямён (27 сакавіка 2013) Мы ёсьць! Пісьменьніцкія вынікі і далягляды. Брестский курьер. Праверана 23 красавіка 2015 г.
- ^ Праз дождж. Камунікат.орг. Праверана 23 красавіка 2015 г.