Пскоўскія летапісы

Пскоўскія летапісы — тры рускія летапісы XV—XVII стагодзьдзяў.

Першы Пскоўскі летапіс XV—XVII стагодзьдзяў мае некалькі рэдакцыяў: звод 1469 году (Ціханаўскі сьпіс), 1481 году (Архіўскі 1-ы сьпіс), 1547 году (Пагодзінскі сьпіс і сьпіс Абаленскага).

Другі Пскоўскі летапіс — звод 1486 году, які захаваўся толькі ў адным сьпісе канца XV ​​стагодзьдзя — Сынадальным.

Трэці Пскоўскі летапіс — звод 1567 году, працягнуты потым да сярэдзіны XVII стагодзьдзя.

Ліцьвіны

рэдагаваць

У адрознасьць ад Сафійскага першага летапісу, які адзначаецца большай паўнатой і блізкасьцю да арыгіналу пры апавяданьні пра Даўмонта Пскоўскага[1] і ўпамінае, што Даўмонт «стража постави на реце Двине Давыда Якуновича, внука Лаврова, с Лукою с литвином», другі і трэці Пскоўскія летапісы называюць Луку «Лувою»[1].

  1. ^ а б Лурье Я. С. Общерусские летописи XIV—XV вв. / АН СССР, Ин-т рус. литературы (Пушкинский дом). — Л., 1976. С. 77.