Варзэа-Паўліста
грамада ў Сан-Паўлу (Бразылія)
Ва́рзэа-Паўлі́ста (па-партугальску: Várzea Paulista) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 123 тысяч чалавек[2]. Ёсьць часткай аглямэрацыі гораду Жундыяі.
Варзэа-Паўліста | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1886 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 745 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 11 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°12′39″ пд. ш. 46°49′40″ з. д. / 23.21083° пд. ш. 46.82778° з. д.Каардынаты: 23°12′39″ пд. ш. 46°49′40″ з. д. / 23.21083° пд. ш. 46.82778° з. д. | ||||
Варзэа-Паўліста | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.varzeapaulista.sp.gov.br |
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя гораду пачалася ў 1867 годзе, калі ангельцы пабудавалі чыгунку, якая злучыла Сантус з Жундыяі. Першапачаткова ў вёсцы займаліся вырошчваньнем кавы, пазьней тут зьявіўся сьпіртавы завод. Да таго часу вёска была часткай гораду Жундыяі. 21 сакавіка 1965 году вёска была вылучаная ў асобны муніцыпалітэт. Праз добрае разьмяшчэньне чыгункі горад пачаў хуткае разьвіцьцё.