Валянцін Мажароўскі

беларускі навуковец-мэханік

Валянцін Васілевіч Мажароўскі (нар. 1948, Пяшчаніца, Оўруцкі раён, Жытомірская вобласьць, цяпер Украіна) — беларускі навуковец-мэханік.

Валянцін Мажароўскі
Дата нараджэньня 4 красавіка 1948 (76 гадоў)
Месца нараджэньня Пяшчаніца, Оўруцкі раён, Жытомірская вобласьць, Украінская ССР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Львоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1971)
Занятак дасьледнік, навуковец, выкладчык
Навуковая сфэра мэханіка
Месца працы Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў
Вядомы як аўтар разьвязку кантактных краявых задачаў пры ўзаемнадзеяньні дэфармуемых цьвёрдых целаў
Навуковая ступень доктар навук (1993)
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусі

Аўтар навуковых працаў па мэханіцы дэфармаванага цьвёрдага цела, спосабах разьліку напружана-дэфармаванага стану канструкцыяў з кампазыцыйных матэрыялаў, рашэньні кантактных краявых задачаў пры ўзаемнадзеяньні дэфармуемых цьвёрдых целаў. Доктар тэхнічных навук (1993) і прафэсар (1994)[1].

У 1971 годзе скончыў Львоўскі ўнівэрсытэт і працаўладкаваўся ў Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1993 годзе перайшоў на працу ў Гомельскі ўнівэрсытэт[2].

  1. ^ Даты, падзеі, людзі / гал.рэд. Павал Сухарукаў // Зьвязда : газэта. — 4 красавіка 2014. — № 62 (27672). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Мажароўскі Валянцін Васілевіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 501. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9