Валянціна Аколава
Валянці́на Ако́лава (25 ліпеня 1954, в. Мазуршчына, Салігорскі раён, Менская вобласьць — 24 сьнежня 2013, Менск) — беларуская паэтка, перакладчыца.
Валянціна Аколава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Валянціна Валянцінаўна Аколава |
Нарадзілася | 25 ліпеня 1954 в. Мазуршчына, Салігорскі раён, Менская вобласьць |
Памерла | 24 сьнежня 2013 (59 гадоў) Менск |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, перакладчыца |
Мова | беларуская мова[1], расейская мова[1], украінская мова[1] і славацкая[1] |
Дэбют | 1968 |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася 25 ліпеня 1954 году ў в. Мазуршчына (Салігорскі раён, Менская вобласьць) у сялянскай сям’і. Бацька — Валянцін Ёсіфавіч, удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, працаваў у калгасе «Праўда» Салігорскога раёну. Маці — Марыя Ермалаеўна, настаўніца. Сёстры Алена і Людміла таксама працавалі настаўніцамі[2].
У 1969 годзе Валянціна скончыла няпоўную сярэднюю школу ў вёсцы Мазуршчына, дзе нарадзілася[2].
Скончыла Полацкую музычна-пэдагагічную вучэльню імя Ф. Скарыны. У 1973—1977 гг. працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёну. У 1977 годзе працавала мэтадыстам наваполацкага Палацу культуры нафтавікоў. У 1977—1978 гг. была карэспандэнтам шматтыражнай газэты «Знамя новостройки» трэста №16 «Нафтабуд». У 1979—1980 гг. працавала ў рэдакцыі радыёвяшчаньня Наваполацкага вытворчага аб’яднаньня «Палімір». У 1980 годзе скончыла завочнае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ. У 1981—1986 гг. працавала ў выдавецтве «Юнацтва». У 1987—1988 гг. была літкансультантам газэты «Знамя юности». Член СП СССР з 1986 году[3].
Памерла 24 сьнежня 2013 году[4].
Творчасьць
рэдагавацьВалянціна Аколава пачала пісаць вершы яшчэ ў васьмігадовым узросьце. Паэтычны талент атрымала ад маці[2]. У 1968 годзе ў салігорскай газэце «Шахцёр» надрукавала свае першыя вершы. Выпусьціла некалькі зборнікаў паэзіі («За тым лугам зеляненькім» (1987), «Вяртанне ў заўтра» (1990), «Я люблю сваю Белую Русь» (1990)). Аўтар паэмы-п’есы «Палачанка Інгрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Некаторыя яе вершы пакладзеныя на музыку. Перакладала з расейскай, украінскай і славацкай моваў[3]. Пераклала на беларускую мову зборнік вершаў М. Цьвятаевай[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Akolava, Valjancìna Valjancìnaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в г Случанская паэтэса
- ^ а б Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 11
- ^ Памерла Валянціна Аколава