Валеры Чэкман
Вале́ры Мікала́евіч Чэ́кман (Чэкманас, па-летувіску: Valerijus Čekmonas; 25 кастрычніка 1937, Чаркаская вобласьць — 17 сакавіка 2004, Вільня) — летувіскі мовазнаўца, славіст.
Валеры Чэкман | |
Дата нараджэньня | 25 кастрычніка 1937 або 1937[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 17 сакавіка 2004 або 2004[1] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, славіст, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | мовазнаўства[1], славістыка[d][1] і параўнальнае мовазнаўства[d][1] |
Месца працы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1955 року скончыў Кіеўскую сувораўскую вучэльню, у 1964 — Растоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларускай ССР, у 1979 пачаў чытаць лекцыі ў Віленскім дзяржаўным унівэрсытэце, дзе ў 1982 атрымаў ступень доктара філялягічных навук, а праз тры гады — званьне прафэсара. У 1988—1999 роках загадваў катэдрай славянскай філялёгіі Віленскага ўнівэрсытэту. У 1995 стаў галоўным рэдактарам часопісу «Slavistica Vilnensis».
Дзейнасьць
рэдагавацьЗ 2000 року быў дырэктарам Цэнтру дасьледаваньняў культурных грамадаў Віленскага ўнівэрсытэту. Дасьледаваў узаемадзеньне моваў, гісторыю і культуру славянскіх народаў, сувязі беларускай і летувіскай моваў.
Выбраная бібліяграфія
рэдагаваць- «Гукі беларускай мовы» (1972, з Аляксандрам Падлужным)
- «Исследования по исторической фонетике праславянского языка» («Дасьледаваньні па гістарычнай фанэтыцы праславянскай мовы», 1979)
- «К социолингвистической характеристике польских говоров белорусско-литовского пограничья» («Да сацыялінгвістычнай характарыстыкі польскіх гаворак беларуска-летувіскага памежжа», 1982)
- «Грамматические литуанизмы в польских периферийных говорах белорусско-литовского пограничья» («Граматычныя летувізмы ў польскіх пэрыфэрыйных гаворках беларуска-летувіскага памежжа», 1988)
- «Славянские языки и славянские народы: истоки родства» («Славянскія мовы і славянскія народы: вытокі роднасьці», 1985)
- «Введение в славянскую филологию» («Уводзіны ў славянскую філялёгію», 1988)
- «Fonetyka i fonologia języka bialoruskiego z elementami fonetyki i fonologii ogólnej» («Фанэтыка і фаналёгія беларускай мовы з элемэнтамі агульнай фанэтыкі а фаналёгіі», 1988)
- «Литовский язык для всех» («Летувіская мова для ўсіх», 1992—1993, падручнік у пяці частках, разам з Ірэнай Альжбэтай Чэкманене)