Вадзі́м Чарка́саў (па-ўкраінску: Черкасов Вадим Віталійович) — вайсковец, жаўнер 28-е асобнае мэханізаванае брыґады Ўзброеных сілаў Украіны.

Вадзім Чаркасаў
укр. Черкасов Вадим Віталійович
30 траўня 1995
Месца нараджэньня Барадзіно, Адэская вобласьць, Украіна
Прыналежнасьць Сьцяг Украіны Украіна
Род войскаў ЗСУ Узброеныя сілы
Званьне  Жаўнер
Частка  28 АМБр
Бітвы/войны Вайна на Данбасе
Узнагароды
Ордэн «За мужнасьць» III ступені
Ордэн «За мужнасьць» III ступені

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 2013 годзе скончыў навучаньне ў Адэскім прафэсійным ліцэе марскога транспарта па адмысловасьці матрос-зваршчык. Па кантракту далучыўся да шэрагаў УСУ, служыў ў Чабанцы ў якасьці апэратара-наводчыка БМП.

В зоне баявых дзеяньняў у складзе экіпажу БМП суправаджаў вайсковыя калёны, нёс службу на блёкпастах. Пры адным суправаджэньні калёны пазазаконныя ўзброеныя фармаваньні адкрылі агонь, потым абстрэл прадоўжыўся з БМП і танкаў, ґранатамётаў.

Прыцэльным агнём Чаркасаў зьнішчыў адзін БМП і адзін пашкодзіў, сам быў паранены ў руку. Лекаваўся ў адным з вайсковых шпіталёў.

Узнагароды рэдагаваць

За асабістую мужнасьць ды гераізм, выяўленыя ў ахове дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе падчас расейска-украінскае вайны ўзнагароджаны

  • ордэнам «За мужнасьць» III ступені (31.10.2014)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць