Вадзім Пігас

беларускі футбаліст

Вадзім Пігас (нар. 8 жніўня 2001 году) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Дынама».

Вадзім Пігас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 жніўня 2001(2001-08-08)[1] (22 гады)
Рост 183 см
Вага 78 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023 Іслач 72 (4)
2024—4 Дынама Менск

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец барысаўскага БАТЭ, у 2019—2020 гадах выступаў за клюбны дубль, дзе быў адным з асноўных гульцоў. У пачатку 2021 году стаў трэнавацца зь «Іслаччу» і ў лютым склаў дамову з прысталічным клюбам[2]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 3 красавіка 2021 году ў мачы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:4), калі выйшаў на замену ў другім тайме. Першы сэзон яшчэ быў рэзэрвовым гульцом, але ўжо з сэзону 2022 году стаў трывалым гульцом першай адзінаццаткі.

У студзені 2024 году па заканчэньні працоўнай дамовы сышоў зь «Іслаччы»[3] і хутка стаў гульцом менскага «Дынама»[4].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць