Еж3
Вагоны мэтрапалітэна тыпу Еж3 былі створаны на аснове вагонаў тыпу Еж, але адрозьніваліся зьмененаю электрычнаю схемаю: ставіліся больш магутныя цягавыя электрарухавікі ДК-116А, ужыта імпульснае рэґуляваньне напругі ў рэжыме рэастатнага тармажэньня на высокіх хуткасьцях. Таксама больш цьвёрдымі сталі сядушкі. Вагоны Еж3 зьяўляюцца асобным тыпам і не могуць эксплюатавацца ў адным складзе з вагонамі тыпу Е і Еж. Усе вагоны Еж3 — галаўныя і эксплюатуюцца, галоўным чынам, з прамежкавымі вагонамі Ем508Т.
Еж3 | |
---|---|
81-710 | |
Вытворца | Мыцішчанскі машынабудаўнічы завод |
Пэрыяд выпуску | з 1973 |
Пэрыяд эксплюатацыі | з 1973 |
Тара | 31,7 т |
Даўжыня | 19210 мм |
Шырыня | 2700 мм |
Вышыня | 3695 мм |
Хуткасьць | 90 км/г |
Паскарэньне/замядленьне | 1,1/1,2 м/с2 |
Тып тормазу | электрадынамічны |
Магутнасьць | 4х72 кВт |
Дыямэтар колаў | 780 мм |
Пасажыраёмістасьць | 264 чел. |
Выкарыстоўваецца | Маскоўскі мэтрапалітэн Харкаўскі мэтрапалітэн Тбіліскі мэтрапалітэн Бакінскі мэтрапалітэн |
На аснове вагонаў Еж3 былі створаны вагоны Еж6 (81-712) для сакрэтнай сыстэмы Д6 (больш вядомае як Мэтро-2). Адрозьніваюцца яны ад Еж3 здольнасьцю працы без кантактнай рэйкі, ад акумулятарных батарэяў. У сыстэме Д6 выкарыстоўваюцца як вагоны суправаджэньня з кантактарна-акумулятарнымі электравозамі тыпу Л. Тры вагоны Еж6 № 5581, 5583, 5584 мадэрнізаваны ў прамежкавыя на ЗАТ «ЗРЭПС» і знаходзяцца ў рэзэрве пасажырскага парку дэпо «Планернае».
Па канструкцыі Еж3 амаль не адрозьніваюцца ад вагонаў тыпу Е, асноўныя адрозьненьні — больш магутныя цягавыя рухавікі ДК-116А гадзінавай магутнасьцю 72 квт (супраць ранейшае 68 квт) і наяўнаьсць у сілавой ланцугі тырыстарных рэґулятараў паслабленьня ўзрушанасьці для плаўнага кіраваньня токам узрушанасьці ТЭР пры тармажэньні на высокіх хуткасьцях.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя дасьледчыя вагоны № 5561—5573 у верасьні-кастрычніку 1973 году паступілі ў электрадэпо «Чырвоная Прэсьня» для працы на Чырвонапрэсьненскай лініі, а ўсьлед за імі ў верасьні-лістападзе наступнага году прыйшлі ўжо сэрыйныя Еж3 (усе ці амаль усе выпушчаныя для Масквы вагоны з нумарамі 56хх) і першыя Ем508Т (№ 6398—6399, а таксама ўсе ці амаль усе вагоны ў дыяпазоне 6400—6443). У сваю чаргу, усе больш старыя вагоны Еж, Еж1, Ем508 і Ем509 (усе — 1972 году выпуску) былі адпраўлены ў дэпо «Паўночнае» для замены вагонаў тыпу Д, якія перадаюцца ў дэпо «Ізмайлава» для замены вагонаў А, што сьпісваюцца тамм і Бм.
У 1978 годзе пачата эксплюатацыя вагонаў Еж3 і Ем508Т на Горкаўска-Замаскварэцкай лініі. Для фармаваньня цягнікоў у дэпо «Сокал» паступілі галаўныя вагоны Еж3 (1973, 1974 і 1977 гадоў выпуску) і некалькі прамежкавых вагонаў Ем508Т з дэпо «Планернае» (і, магчыма, з дэпо «Жданаўскае»), а таксама новыя Ем508Т з заводу (амаль усе выпушчаныя для Масквы вагоны ў дыяпазоне 6992—7091; некалькі зь якіх паступілі тады ў дэпо «Планернае»), частка зь якіх, у сувязі зь недахопам Еж3, якія ўжо не выпускаліся, была пераабсталявана ў галаўныя.
Вагоны, з заводу ў дэпо «Чырвоная Прэсьня» і «Сокал» якія не паступалі, накіроўваліся ў дэпо «Жданаўскае» і «Планернае» напроста.
Са жніўня 1980 году па кастрычнік 1983 году ўсе яны, па меры прыходу новых вагонаў 81-717 і 81-714, паступова перадаваліся ў дэпо «Планернае». За кошт гэтага ў канцы верасьня 1983 году[1](недаступная спасылка) Жданаўска-Чырвонапрэсьненская лінія была перакладзена на васьмівагонныя цягнікі, а апошнія вагоны з «Сокала» паступілі на яе ў кастрычніку.
У наш час вагоны Еж3 і Ем508Т у Маскоўскім мэтрапалітэне эксплюатуюцца на Таганска-Чырвонапрэсьненскай лініі, у Харкаўскім мэтрапалітэне на Халоднагорска-Завадской лініі, у Тбіліскім мэтрапалітэне на Дзідубэ-Самгарыйскай лініі і ў Бакінскім мэтрапалітэне (у якім амаль усе яны, па стане на пачатак 2010 году, ужо сьпісаны).