Бітва за мястэчка Ханкала
Бітва за мястэчка Ханкалу — баі ў ваколіцах Грознага у сьнежні 1994 году з чачэнскім войскам за мястэчка Ханкала, што ў Чачэніі пад час Першай расейска-чачэнскай вайны. Галоўная задача была захоп ваколіц Грознага для далейшай аблогі Грознага.
Асноўныя падзеі
рэдагаваць24 сьнежня
рэдагаваць24 сьнежня 1994 году расейскія часткі, што прыйшлі з Паўночнай Асеціі ўвайшла ў мястэчка Ханкала й пачала рух у бок Грознага. Потым атрымалі загад стаць на дарозе паміж Грозным і Аргунам, каб ёю не маглі карыстацца чачэнскае войска.
26 сьнежня
рэдагавацьНоччу 26 сьнежня чачэнцы напалі на гэтае расейскае войска. Было забіта тры расейцы, падбіты БТР. З Грознага на дапамогу ім быў паслалны загон у якім быў нават адзін танк, але напад быў адбіты.
Чачэнскае войска рыхтуецца да другога нападу на расейцаў. Яны пачынаюць мінамётны абстрэл.
Расейцы не чакалі пакуль на іх нападуць. Яны перайшлі ў наступ 28 сьнежня 1994 году. Цягам бою расейцы здабылі лётнішча каля Ханкалы, што было галоўнай мэтай наступу. Чачэнцы захавалі за сабой толькі жыльлёвыя забудовы ў Ханкале.