Бяскідзкі тунэль

чыгуначны тунэль у Карпатах (Украіна)

Бяскі́дзкі тунэ́ль — другі паводле працягласьці чыгуначны тунэль ва Ўкраіне. Разьмешчаны ва Ўкраінскіх Карпатах, на Бяскідзкім перавале. Уваходзіць у сыстэму 5-га Панэўрапейскага транспартнага калідору[1] і Львоўскай чыгункі.

Бяскідзкі тунэль
Бескидський тунель
Агляд
Месцазнаходжаньне Сьцяг Украіны Украіна
Львоўская вобласьць,
Закарпацкая вобласьць
Сыстэма чыгуначны
Перасякае Галоўны карпацкі вададзельны хрыбет (Украінскія Карпаты)
Дзейнасьць
Адкрыцьцё 1886
Пераадкрыцьцё 2018
Тэхнічныя зьвесткі
Працягласьць 1822 м
Працягласьць чыгункі 1764,5 м
шляхоў 2
Макс. вышыня 800
Прасьвет тунэлю 8,5
Шырыня 10,5
Глыбіня 10
Бяскідзкі тунэль у Вікісховішчы

Аднакаляінавы тунэль пабудаваны ў 1886 року. У 2018 адкрыты новы, дзвьвюхкаляінавы тунэль, дзякуючы чаму прапускная здольнасьць павялічылася з 47 да 100 параў цягнікоў за содні, а хуткасьць праходу тунэлю — з 15—40 да 60—70 км/г.

Апісаньне

рэдагаваць

Бяскідзкі чыгуначны тунэль знаходзіцца паміж станцыямі Бяскід (Львоўская вобласьць) і станцыяй Скатарскае (Закарпацкая вобласьць). Уваходзіць у 5-ы панэўрапейскі транспартны калідор (ІталіяСлавеніяВугоршчынаСлаваччынаУкраіна)[2]. Праходзіць пад галоўным карпацкім водападзельным хрыбтом.

Тунэль электрыфікаваны пастаянным токам. Агульная даўжыня новага тунэлю — 1822 м, шырыня — 10,5 м, вышыня — 8,5 м. Праходзіць на глыбіні 180 мэтраў ад паверхні Бяскідзкага хрыбта. Прапускная здольнасьць — 100 параў цягнікоў у содні (стары тунэль — 47).

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першы аднакаляінавы тунэль пабудаваны ў 1886 року, за аўстрыйскім часам. Ад паравозаў тунэль хутка запаўняўся парай, дымам і куродымам, што задавала багата невыгодаў як чыгуначнікам, так і пасажырам[3].

У часе Львоўска-Сандамірскай апэрацыі Другой сусьветнай вайны тунэль пры адступленьні падарвалі інжынэрна-сапёрныя аддзелы 1-й вугорскай арміі. Аднак ён быў хутка адноўлены і з 1946 року ўзнавіў работу[3].

З 2007 року пачалося праектаваньне новага тунэлю, паколькі прапускная здольнасьць старога была нездавальняльнай. Будаўніцтва пачалося ў 2013 року. Новы тунэль прайшоў за 30 мэтраў на поўдзень ад старога, пры гэтым апошні зьвязаны з новым трыма пераходамі. Урачыстае адкрыцьцё адбылося 24 траўня 2018[4].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць