Бярозка (прыток Нёмана)
рака ў Беларусі
Бяро́зка, Бярэ́зка — рака ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток Нёману. Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 26,7 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,6 ‰. Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Хорашава, цячэ праз возера Чарэшлі, упадае ў Нёман за 3 км ніжэй возера. На працягу 9,1 км каналізаваная: ад вёскі Вераскава да возера Чарэшлі (6 км) і ад возера да вусьця (3,1 км).
Бярозка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Хорашава |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 11 км |
Плошча басэйну | 26,7 км² |
Нахіл воднай паверхні | 6,6 ‰ |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 81—82