Бярнацкі Мост
Бярна́цкі Мост (па-польску: Bernacki Most, на мясцовай беларускай гаворцы: Бэрна́тчына[1]) — невялікая вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка, на паляне ў Белавескай пушчы.
Бярнацкі Мост | |
польск. Bernacki Most | |
Былая назва: | Бярнадзкі Мост |
Мясцовая назва: | Бэрнатчына |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′1″ пн. ш. 23°40′50″ у. д. / 52.85028° пн. ш. 23.68056° у. д.Каардынаты: 52°51′1″ пн. ш. 23°40′50″ у. д. / 52.85028° пн. ш. 23.68056° у. д. |
Бярнацкі Мост | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход у Старым Ляўкове[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1761 годзе на ўрочышчы Асавое Аўгуст Бярнацкі заснаваў вёску. Пасьля яго ўладальнікам Бярнацкага Мосту была татарская сямя Айдзікевічаў. Толькі ў 1843 годзе чарговы ўладальнік Казімер Валанцэвіч пабудаваў тут невялікую сядзібу[1]. У міжваенны пэрыяд Бярнацкі Мост прыналежаў да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы)(першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 30 жыхароў (паводле перапісу ўсе палякі, хаця было тут 22 праваслаўных, 4 габрэяў і толькі 3 каталікоў)[4].
Зноскі
рэдагаваць- ^ а б Бярнацкі Мост (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 2 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 1 красавіка г.