Бюлетэнь пасольскага клюбу Беларускай сялянска-работніцкай грамады (1925)

«Бюлетэнь пасольскага клюбу Беларускай сялянска-работніцкай грамады» — заходнебеларуская газэта. Выдавалася з 11 ліпеня 1925 да 4 сьнежня 1926 году ў Вільні на беларускай мове.

Бюлетэнь пасольскага клюбу Беларускай сялянска-работніцкай грамады
Тып газэта
Выдавец Соймавы клюб Беларускае сялянска-работніцкае грамады
Краіна
Заснаваная 11 ліпеня 1925
Закрытая 4 сьнежня 1926
Палітыка Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня

Бюлетэнь выходзіў пад назвамі: 1925, № 1 — Бюлетэнь Пасольск. Клюбу Беларускае Сялянска-Работніцкае Грамады; 1925, № 2 — Бюлетэнь Соймовага Клюбу «Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада»; 1926, № — Інформацыйная справаздача Соймовага Клюбу «Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада»; 28-га сьнежня 1926 — Справаздача Соймовага Клюбу «Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада».[1]

  1. ^ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 15 (№ 107); 16 (№ 114). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць