Бэнінская затока
затока Атлянтычнага акіяну
(Перанакіравана з «Бэнін (заліў)»)
Каардынаты: 5°0′ пн. ш. 2°1′ у. д. / 5° пн. ш. 2.017° у. д.
Бэнінская затока (па-ангельску: Bight of Benin) — затока ў Атлянтычным акіяна на паўднёвым узьбярэжжы Заходняй Афрыкі, складовая частка Гвінэйскай затокі. Распасьціраецца на 640 км на ўсход ад мысу Сэнт-Пол (Гана) да вусьця ракі Нігер. Бераг нізінны, забалочаны, зь лягунамі і пратокамі. У вусьцях рэкаў і па берагах лагунаў маюцца мангравыя зарасьнікі, за імі другасныя саванны (на захадзе) і вечназялёныя лясы (на ўсходзе). Воды затокі абмываюць ўзьбярэжжы Ганы, Тога, Бэніна, Нігерыі. Упадае буйная рака Вольта і Мона.
Бэнінская затока | |
Этымалёгія | Бенін (гістарычная дзяржава)[d] |
---|---|
Краіны вадазбору | |
Дата збудаваньня | 1807 |
Вышыня над узроўнем мора | 0 м |
Узьбярэжжа затокі вядома як адное з галоўных месцаў гандлю рабамі ў Афрыцы ў XVI—XVIII стагодзьдзях.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Паўднёвая Нігерыя. WorldStatesmen.org