Бэнінская затока

затока Атлянтычнага акіяну

Каардынаты: 5°0′ пн. ш. 2°1′ у. д. / 5° пн. ш. 2.017° у. д. / 5; 2.017

Бэнінская затока (па-ангельску: Bight of Benin) — затока ў Атлянтычным акіяна на паўднёвым узьбярэжжы Заходняй Афрыкі, складовая частка Гвінэйскай затокі. Распасьціраецца на 640 км на ўсход ад мысу Сэнт-Пол (Гана) да вусьця ракі Нігер. Бераг нізінны, забалочаны, зь лягунамі і пратокамі. У вусьцях рэкаў і па берагах лагунаў маюцца мангравыя зарасьнікі, за імі другасныя саванны (на захадзе) і вечназялёныя лясы (на ўсходзе). Воды затокі абмываюць ўзьбярэжжы Ганы, Тога, Бэніна, Нігерыі. Упадае буйная рака Вольта і Мона.

Бэнінская затока
Küste Benin Hafen Cotonou.JPG
Gulf of Guinea (English).jpg
Этымалёгія Benin Empire[d]
Паступленьне вады Мона і Ogun River[d]
Краіны вадазбору

Узьбярэжжа затокі вядома як адное з галоўных месцаў гандлю рабамі ў Афрыцы ў XVI—XVIII стагодзьдзях.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць