Буся (часопіс)
беларускі дзіцячы часопіс
«Бу́ся» — беларускі літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей дашкольнага ўзросту, чытанка-маляванка. Пэрыядычнасьць — раз у два месяцы. Заснавальнік: рэдакцыя часопіса «Вясёлка».
«Буся» | |
Тэматыка | часопіс (для дзяцей дашкольнага ўзросту) |
---|---|
Пэрыядычнасьць | 1/два месяцы |
Краіна | Беларусь |
Адрас | Менск |
Заснавальнік | часопіс «Вясёлка» |
Выдавец | часопіс «Вясёлка» |
Галоўны рэдактар | Уладзімер Ліпскі |
Дата заснаваньня | 2013 |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 24 с. (2020) |
Наклад | 1220 (лістапад, 2019) |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | veselka.by |
Гісторыя
рэдагавацьПершы нумар чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся» выйшаў у жніўні 2013 году. Ініцыятарамі зьяўленьня часопісу сталі пісьменьнікі Ўладзімер Ліпскі і Раіса Баравікова. Першы нумар выйшаў накладам 3037 асобнікаў[1]. Ягоная прэзэнтацыя адбылася ў лістападзе ў Нацыянальным цэнтры творчасьці дзяцей і моладзі ў Менску[2].
Рубрыкі
рэдагаваць«Вершы на памяць», «Ад аднаго да дзесяці», «Комікс», «Маляванка», «Забаўлянкі» і «Бусеў слоўнічак»[4].
Галоўныя рэдактары
рэдагаваць- Уладзімер Ліпскі (з 2013).
Некаторыя аўтары
рэдагавацьУзнагароды
рэдагаваць- 2014 год — найлепшае дзіцяча-юнацкае выданьне па выніках Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера»[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ В Беларуси начал выходить новый журнал для дошкольников — «Буся». БелаПАН (2013-08-28). Праверана 2020-02-01 г.
- ^ Буся. час. Вясёлка (2013). Праверана 2020-02-01 г.
- ^ Издательство Вясёлка выпустило журнал для детей раннего возраста под названием Буся. Белтэлерадыёкампанія (2013-09-04). Праверана 2020-02-01 г.
- ^ а б Мателенок, И. (2016-04-06) Чаму лялька — талісман «Вясёлкі» і як «Буся» зьбіраецца стаць дзіцячай энцыкляпэдыяй. СБ. Беларусь сегодня. Праверана 2020-02-01 г.
- ^ Буся // Буся : часопіс. — Мн.: 2019. — В. 38. — № 5. — С. 1—24. — ISSN 2410-3659.